background
Вторник, 26 Ноябрь 2013 11:21

10-годдзе парафіяльнага хору "Angeli"

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

22 лістапада ў дзень успаміну Святой Цэцыліі наш парафіяльный хор  “Angeli” адзначыў свой першы значны юбілей – 10-годдзе. Святкаваць пачалі супольнай культурнай праграмай: удзельнікі хору наведалі аранжэрэю батанічнага саду г.Мінска, а таксама пабывалі на прадстаўленні Беларускага Дзяржаўнага Акадэмічнага Музычнага Тэатра “Летучая Мышь” (І.Штраўс).

Цэнтральнай часткай святкавання сталі Святыя Імшы: 22 лістапада ў дзень успаміну апякункі касцёльнага спеву і музыкі і 24 лістапада ў нядзелю Хрыста Уладара Сусвету. Падчас  іх харысты разам з парафіяй дзякавалі Богу за дар веры, голасу, за існаванне супольнасці хору і прасілі аб далейшае Божае благаславенне на справу служэння праз спеў.

Пасля нядзельнай Святой Імшы хор працягнуў святкаванне ў парафіяльным доме. Там удзельнікі мелі магчымасць ажыцявіць падарожжа на караблі “Angeli” па розных краінах, якія проста неабходныя кожнаму, каб ведаць для каго і навошта спяваем: краіна музыкі, радасці, пытанняў, шчасця, захаплення, дзяцінства і дабра. Падчас гэтага падарожжа ўдзельнікі хору разам са сваім кіраўніком зрабілі наступныя высновы:

  • самае важнае –любіць Бога, музыку і служэнне,
  • заданне харыста ў касцёле – дапамагаць людзям маліцца,
  • каб ажыццявіць гэта заданне, неабходна мець моцны дух – жыць па-Божаму,
  • харыст павінен памятаць, што з’яўляецца любімым  Божым дзіцём і гэта праўда не залежыць ад нашага ўзросту,
  • харыст павінен быць чалавекам радасці і аптымізму, бо з Богам па-іншаму нельга,
  • харыст павінен быць чалавекам веры і дабра, і гэта павінна праяўляцца не ў словах, а ва ўчынках.

         Закончылася святкаванне Гімнам да Маці Божай Будслаўскай, бо менавіта каля падножжа Яе абраза падчас рэкалекцый штогод удзельнікі хору чэрпаюць сілы для служэння Богу і людзям.

                                                                                                                               Анна Аўсейчык


 



Прочитано 1020 раз