Разважаючы над Евангеллем падчас казання, кс. Аляксандр Барыла заахвочваў дзяцей зразумець, што імкненнене ўзвысіцца над іншымі, стаць самым лепшым, галоўным не прыносіць карысці для душы чалавека, але, наадварот, разбурае асобу. Кожнаму з нас, і дзецям і дарослым, варта вучыцца любіць самае апошняе і непрыкметнае месца. Бог шчодра ўзнагароджвае пакорных, бо “стануць першыя апошнімі і апошнія першымі”. Таксама было адзначана, што ўдзел у занятках па рэлігіі, у катэхезах вельмі важны, бо гэта базавыя веды, але яны патрабуюць замацавання на практыцы. І менавіта нядзельная Святая Імша з’яўляецца такой практыкай.
Акрамя гэтага, мы пачулі ўласныя успаміны з дзяцінства пра катэхэзы нашага пробашча. На ўсё жыццё ён запомніў параду сваёй настаўніцы па рэлігіі пра тое, што з кожнай Святой Імшы, кожнага ўрока трэба выносіць прынамсі адну думку і працягваць разважаць яе ў сваім сэрцы напрацягу ўсяго тыдня. Тады зерне Божага Слова будзе мець магчымасць узрасці і прынесці ў будучыні добры плён.
Нарыканцы Святой Імшы адбылося так чаканае дзецьмі асвячэнне новых школьных прыладаў, а таксама студэнцкіх заліковак.
Няхай гэты новы навучальны год будзе пленным у далейшым пазнаванні Бога і Яго праўдаў!
Фота Яўгеніі Галомзік
https://vilejka-kasciol.by/index.php/fota-videa/galereya-fota/item/441-z-bogam-u-novy-navuchalny-god#sigProGalleriad093a3e52a