Як жартуе пробашч нашай парафі кс. Аляксандр Барыла, нашае спатканне – гэта сустрэча выпускнікоў, тых, хто калісьці сам быў удзельнікам дзіцячых рэкалекцый.
Сёлета у спатканні прынялі ўдзел 15 маладых людей. Яно распачалося а 18 гадзіне Святой Імшой, падчас якой мы дзякавалі Богу за тое, што мелі магчымасць штогод прыязджаць на гэтыя жнівенскія рэкалекцыі, узрастаць і развівацца тут духоўна, а таксама вучыцца дапамагаць адзін аднаму і ставацца моцнай хрысціянскай супольнасцю.
А ўвечары мы, як і заўсёды, сядзелі ля вогнішча, узгадваючы дзяцінства і частуючыся падсмажанымі каўбаскамі, кавуном і тортам.
Вельмі цешыць тое, што сярод нас – ужо 4 маладыя пары, якія злучыў наш касцел! Хочацца спадзявацца, што і нашыя дзеці некалі будуць мець гэтае шчасце – узрастаць тут, у Будславе.
Яўгенія Галомзік
https://vilejka-kasciol.by/index.php/fota-videa/galereya-fota/item/430-budsla-mestsa-dze-my-zasiody-razam#sigProGalleriafb13342822