background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 27 Август 2013 21:18

Будслаўскі скарб

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

Будслаў – месца асаблівае, напоўненае малітвамі мільёнаў пілігрымаў, просьбамі ў безнадзейных справах і падзякамі радасных сэрцаў. Не пералічыць тых людзей, якія тут сустрэлі Хрыста і адчулі Мацярынскую Любоў Яго і нашай Матулі.

 

Але Будслаў у кожнага свой. У Евангеллі паводле Св. Мацвея знаходзім такія словы: “Бо дзе скарб твой, там будзе і сэрца тваё”. Для нашай парафіі Будслаў асаблівы, да яго прывязаныя нашыя сэрцы, тут мы адпачываем душой і целам, таму што нашы парафіяне маюць шчасце ўбачыць ціхі Будслаў і зазірнуць у блакітныя вочы Нябеснай Матулі, Якая пазірае са Свайго цудоўнага абраза на ціхі і амаль пусты касцёл.

Вось і заканчваецца лета, а з ім застаюцца ў памяці пілігрымкі і рэкалекцыі для хору, дзяцей і моладзі нашай парафіі ў Будславе. Сваімі выказваннямі на тэму, чым для кожнага з нас асабіста з’яўляецца Будслаў, падзяліліся дарослыя і моладзь нашай парафіі.

Будслаў для мяне – гэта адпачынак ад штодзённасці. Як адпачынак, так і ўзрост духоўны. Еднасць аднадумцаў, еднасць, супольнасць, аб’яднанне ў адну вялікую сям’ю.  Аксана Бажко

Будслаў для мяне – гэта ўспамін з дзяцінства… гэта глыток з крыніцы жыцця… гэта сустрэча з дзіўнымі людзьмі… гэта надзея. Алена Несцяровіч

Будслаў для мяне – гэта час сустрэчы з Маці Божай у сваім цудоўным абразе, час спаткання з сябрамі, час новых знаёмстваў, аднаўлення сіл духоўных і фізічных! Увесь год чакаеш канец жніўня=) Вераніка Церах

Будслаў для мяне – гэта мая Радзіма. Гэта магчымасць пераадолець маю цемру ў пытаннях веры, хаця б часткова. Анна Уладыка

Будслаў - гэта тое месца, дзе можна адчуць супакой, набрацца духойнай моцы, выпрасіць неабходных ласкаў для сябе і сваіх блізкіх... Алена Герко

Будслаў для мяне – гэта месца, дзе можна адпачыць душой і целам, дзе можна ў цішыні заглянуць у сваё сэрца перад цудоўным абразом Маці Божай Будслаўскай.Тут можна правесці час, напоўнены радасцю, і знайсці для сябе карысную навуку жыцця… Аляксандр Верамей

Будслаў для мяне - гэта насамрэч асаблівае месца, гэта месца нараджэння і ўсталявання маёй духоўнасці. Першая пешая пілігрымка ў маім жыцці стала першым асэнсавным, няхай і маленькім, але крыжыкам, які так радасна было несці на сваіх плячах. Потым быў фэст у Будславе, які адкрыў для мяне сапраўднае адзінства вернікаў і прыгажосць малітвы, якую ўзносяць тысячы людзей разам...І як бы сёння не крытыкавалі Будслаўскія ўрачыстасці, святасць і веліч гэтага месца немагчыма скасаваць. Будслаўскія рэкалекцыі... яны наогул сталі для мяня школай пазнавання малеканькай касцёльная супольнасці, дзе кожную радасць, як і кожны абавазяк шчыра дзеліш з сябрам... Яўгенія Галомзік

Будслаў для мяне – гэта месца, з якога распачалося знаёмства з Богам, месца, дзе я заўсёды шчаслівая, месца, дзе я сустрэла сваё каханне! Маці Божая Будслаўская, маліся за нас… Святлана Раманюк

 

Прочитано 1375 раз Последнее изменение Четверг, 29 Август 2013 13:30
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии