А 8 гадзіне вернікі сабраліся на супольную Эўхарыстыю, а пасля яе заканчэння вырушылі ў 3-дзённае паломніцтва, каб прыняць удзел у Будслаўскім фэсце, які сёлета пройдзе 6-7 ліпеня.
Маршрут вілейскай пілігрымкі праходзіць м. інш. Праз в. Сосенка, в. Ерхі, в. Касцяневічы, в. Крывічы, в. Баравікі, в. Курчына.
4 ліпеня
8.00 - Святая Імша
9.30 - выхад
- Вілейскае кальцо - адпачынак
- на беразе вадасховішча - абед
- за вадасховішчам - адпачынак
- в. Сосенка - начлег
5 ліпеня
8.00- ранішняя малітва
8.15 - снеданне
8.30 - выхад
- в. Ерхі, в. Касцяневічы - Святая Імша - адпачынак
- паварот на в. Глебенкі - абед
- в. Крывічы - адпачынак
- в. Баравікі - начлег.
6 ліпеня
8.00- ранішняя малітва
8.15 - снеданне
9.00 - выхад
- в. Курчына - адпачынак, абед, лазня, апрананне ўрачыстага адзення.
- урачысты ўваход у Будслаў
- Святая Імша
- вячэра каля 19.30