background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Четверг, 05 Июль 2012 10:42

Паведамленне Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

 

Паведамленне Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адносна пераносу святкавання будслаўскіх урачыстасцяў: 

1. Шматлікія вернікі, у тым ліку студэнты, а таксама святары выказвалі пажаданне, каб урачыстасць Маці Божай Будслаўскай была перанесена на суботу, бо хацелі б яе святкаваць ва ўсёй поўні, што не заўсёды магчыма, бо 2 ліпеня часта прыпадае на працоўны дзень.

2. Практыка пераносу святкавання ўрачыстасцяў у Каталіцкім Касцёле практыкуецца даволі часта. Кананічнае Права Каталіцкага Касцёла (пар. кан. 1246, § 2) дазваляе Канферэнцыі Біскупаў з дазволу Апостальскага Пасаду перанесці нават абавязковыя святы на нядзелю.

3. У сувязі з вышэйсказаным і з душпастырскага погляду, каб даць магчымасць як мага большай колькасці вернікаў прыняць удзел у Будслаўскім фэсце, абсалютна свабодным рашэннем Касцёльнай улады ён быў перанесены з 2 ліпеня на першую суботу гэтага ж месяца.

4. Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі спадзяецца на зразуменне вернікаў і заклікае выкарыстаць новыя магчымасці для больш плённага ўшанавання Маці Божай Будслаўскай як шляху да духоўнай дасканаласці.

 

catholic.by

Прочитано 1610 раз Последнее изменение Четверг, 05 Июль 2012 10:46
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии