Упершыню Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбылася ў Будславе ў 2007 г. Пасля яна наведвала розныя дыяцэзіяльныя санктуарыі, такія, як Тракелі, Лагішын, Браслаў, Мінск. Пілігрымка заклікана з’яднаць сем’і Беларусі, каб праз малітву, сведчанні і сумеснае прабыванне знаходзіць адказы на многія сямейныя праблемы.
Да ўдзелу запрашаюцца бацькі, дзеці, моладзь і старэйшыя.
Расклад пілігрымкі:
10.30 — прывітанне
10.45 — канферэнцыя
11.30 — Ружанец
12.00 — святая Імша (узначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч і біскуп Антоні Дзям’янка)
14.00 — абед
15.00 — Крыжовы шлях
16.30 — развітанне і благаслаўленне.
Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:
+375 29 280 91 25 адказны за пілігрымку кс. Андрэй Стапыра (Гродзенская дыяцэзія)
+375 29 639 18 40 кс. Станіслаў Вашкевіч SAC (Пінская дыяцэзія)
+375 29 587 33 83 кс. Алег Півавар (Віцебская дыяцэзія)
+375 29 278 28 75 а. Пётр Бялевіч (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
Арганізатары запрашаюць таксама застацца на парафіяльную ўрачыстасць, якая адбудзецца 15 ліпеня.