Сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў са сваім арцыпастырам адбываюцца штомесяц у розных месцах, пераважным чынам у Мінску. Але ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя вілейскай святыні месцам гэтага спаткання была выбрана менавіта Вілейка. У 11.30 адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта і Адарацыя. А пасля святары разам з вернікамі маліліся падчас Святой Імшы. Падрабязней пра спатканне можна даведацца тут http://catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/119250.html
Шчыра дзякуем усім парафіянам, якія далучыліся да правядзення гэтай сустрэчы!
Фота Аксаны Бажко, Юзафа Балаша