background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

27 звычайная нядзеля (4 кастрычніка 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У сераду, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, у 12.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.

Заняткі па рэлігіі ў суботу. Расклад катэхез вывешаны на дошцы аб’яваў.                                  

Выезд на рэкалекцыі ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі ў пятніцу ў 13.00, вяртаемся ў нядзелю вечарам. Засталося некалькі месцаў, таму можна яшчэ далучыцца. Просьба да канца сёняшняга дня зрабіць канчатковы разлік за паездку.

Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей і школьнай моладзі, а пасля пасля Святой Імшы на 18.00 – рэпетыцыя хора дарослых і студэнцкай моладзі.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Прочитано 52 раз