Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі ў суботу. Расклад катэхез вывешаны на дошцы аб’яваў. Служба ДАІ (ГАИ) звяртаецца з просьбай аб дысцыпліне на дарозе. Памятаць пра флікеры, асцярожнасць пры пераходзе дарог. Вадзіцелі павінны быць асцярожнымі пры пераездзе пешаходных пераходаў, каля школ і садзікаў. Бацькі маюць абавязак навучыць дзяцей бяспечным паводзінам на дарозе і стаць для іх прыкладам. Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёла, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!