background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

26 звычайная нядзеля (27 верасня 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак, ва ўрачыстасць святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала у 12.00 і 18.00. У чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

На гэтым тыдні ўшануем: У аўторак святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. У сераду св. Гераніма. У чацвер св. Тэрэзу ад Дзіцятка Езус.

У пятніцу, 2 кастрычніка, успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў. Святая Імша ў 18.00 будзе цэлебравацца як складковая аб Божае благаславенне праз заступніцтва Анёлаў Ахоўнікаў. Інтэнцыі з просьбамі трэба пераказаць у сакрыстыю да пачатку Святой Імшы. На гэтую літургію запрашаем дзяцей нашай парафіі: ад немаўлятак да старэйшых. На прыканцы ім будзе ўдзеленае індывідуальнае благаславенне

Заняткі па рэлігіі распачнуцца з бліжэйшай суботы.

Просьба да ўдзельнікаў рэкалекцый у санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі ўнесці аплату. Можна аплаціць адразу, альбо падзяліць на дзве часткі: 100 руб сёння і пазасталыя да наступнай нядзелі.

Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.

Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

Прочитано 158 раз