На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях з абрадамі Святой Камуніі. У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).
У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.00 – катэхеза для дзяцей і школьнай моладзі, у 17.45 – Крыжовы Шлях, які праводзяць дзеці і ў 18.15 – Святая Імша.
У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы: Крыжовая Дарога з 9.00 і 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.
У Вялікім Посце нас абавязвае: Устрыманне ад удзелу ў гучных забавах. Устрыманне кожную пятніцу ад мясных страваў. Выбар пастаноў, якія нас пазбавяць прызвычаення да зла і дапамогуць весці духоўнае жыццё.
Рэкалекцыі ў Вялікім Посце адбудуцца з 24 па 27 сакавіка (серада, чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).
Наведванне хворых, састарэлых і тых хто знаходзіцца на самаізаляцыі 24 і 26 сакавіка.
Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на сакавік: молімся за нашыя парафіяльныя сем"і, а таксама за сем"і нашага горада, каб кожнае зачатае дзіця магло нарадзіцца на свет.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.