background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

4 нядзеля Вялікага посту (14 сакавіка 2021 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00. У пятніцу, урачыстасць абавязковая Святога Юзафа, апекуна Найсвяцейшай Панны Марыі Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Пасля вячэрняй Святой Імшы – Крыжовы Шлях. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.00 – катэхеза для дзяцей і школьнай моладзі, у 17.45 – Крыжовы Шлях, які праводзяць дзеці і ў 18.15 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы: Крыжовая Дарога з 9.00 і 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.

У Вялікім Посце нас абавязвае: Устрыманне ад удзелу ў гучных забавах. Устрыманне кожную пятніцу ад мясных страваў. Выбар пастаноў, якія нас пазбавяць прызвычаення да зла і дапамогуць весці духоўнае жыццё.

Рэкалекцыі ў Вялікім Посце адбудуцца з 24 па 27 сакавіка (серада, чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).

Наведванне хворых, састарэлых і тых хто знаходзіцца на самаізаляцыі 24 і 26 сакавіка.

З’явіўся новы нумар часопіса Ave Maria. У кіосках можна набываць пасхальныя святочныя рэчы.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 59 раз