Падчас працэсіі вернікі горада праслаўлялі Божую дабрыню і любоў, дзякавалі Богу за дар веры і за ўсе шматлікія ласкі, якія атрымлівае парафія і кожны асабіста, а таксама прасілі, каб Езус благаславіў нашыя дамы, месцы працы і захаваў ад усяго злога. Працэсія Божага Цела, якая адбываецца штогод, з’яўляецца прыгожым спосабам праславіць Езуса, Які рэальна прысутнічае ў Эўхарыстыі, і спосабам манефістацыі нашай веры, аб якой кожны хрысціянін пакліканы сведчыць сваім штодзённым жыццём. Працэсія завяршылася апошнім чацвёртым малітоўным прыпынкам каля нашай святыні і гімнам падзякі і праслаўлення “Цябе Бога праслаўляем”.
Аўтар фота – Аксана Бажко.
http://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/900-fotarepartazh-z-pratsesii-bozhaga-tsela-'-nashay-parafii#sigProGalleriab24c10abcf