background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Четверг, 09 Июнь 2016 06:46

Маладосць і радасць у вачах дзяцей і моладзі нашай парафіі

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Напачатку летняга адпачынку дзеці і моладзь нашай парафіі сабраліся разам, каб падзякаваць Богу за пражыты катэхетычны год і прасіць благаслаўлення на летні адпачынак.

Напрацягу ўсяго навучальнага году дзеці і моладзь наведвалі ўрокі рэлігіі, на якіх больш пазнавалі Пана Бога, узмацняліся ў сваёй веры і вучыліся жыць па-хрысціянску, згодна з Божымі і Касцёльнымі наказамі. Сустрэча, якая адбылася 28 мая, распачалася Св. Імшой, падчас якой дзеці дзякавалі за ўсе атрыманыя напрацягу катэхетычнага года ад Бога ласкі. Падчас гаміліі пробашч парафіі кс. Аляксандр нагадаў дзецям, што канікулы не існуе канікулаў ад Касцёла і ад малітвы, але наадбарот, канікулы павінны быць з Богам. Напрыканцы Эўхарыстыі дзеці атрымалі спецыяльнае благаслаўленне на шчаслівы летні адпачынак і на КАНІКУЛЫ З БОГАМ.

Пасля Св. Імшы дзеці мелі пачастунак і час вясёлай забавы, гульняў і танцаў. Сустрэча завяршылася супольнай малітвай, благаслаўленнем і, ўжо традыцыйным для нашай парафіі, гімнам да Маці Божай Будслаўскай.

 


Прочитано 855 раз Последнее изменение Четверг, 09 Июнь 2016 07:03
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии