background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Пятница, 26 Декабрь 2014 00:00

Бог нарадзіўся ў Бэтлееме…

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

 Вось і наступілі радасныя дні Божага Нараджэння, якіх чакалі не толькі дзеці, але і ўсе нашыя парафіяне, рыхтуючыся да гэтай падзеі ў часе Адвэнту, удзельнічаючы ў раратніх святых Імшах.


 На працягу апошніх двух дзён перад Вігіліяй у нашай парафіі адбываліся адвэнтовыя рэкалекцыі, якія праводзіў вікарый  парафіі Маці Божай Фацімскай ў Жодзіне  кс. Канстанцін Анашка. Час рэкалекцый даецца нам для паяднання з Панам Богам у Сакраманце Споведзі і аднаўлення сваёй духоўнасці дзякуючы рэкалекцыйным навукам.  У гэты благаслаўлёны час мы рыхтаваліся  да нараджэння Дзіцяткі Езус у нашых сэрцах, каб былі яны чыстымі і Божы Сын мог нарадзіцца ў кожным з нас. Пастэрка традыцыйна адбылася апоўначы. Любімыя ўсімі намі хвіліны, хвалюючыя і радасныя: напоўнены касцёл, працэсія з фігуркай Дзіцятка да ясляў, потым урачыстая Літургія, узнёслыя і радасныя спевы хору. А пасля святой Імшы спеў калядак,  малітвы перад яселькамі, грамада дзетак, зацікаўлена заглядаючых у стаенку, праз акенца якой заглядаюць таксама і анёлы. Касцёл апусцеў глыбокай ноччу, каб раніцай зноў напоўніцца, ужо на  ўрачыстасць Нараджэння Пана, якая распачалася святой Імшой а 10 гадзіне. Парафія вельмі ўзнёсла і радасна перажыла гэтую падзею. Захаваем жа ў нашых сэрцах гэтую незвычайную радасць святой Бэтлеемскай ночы і будзем памятаць, што сапраўдны сэнс свята Божага Нараджэння – мець Езуса ў сваім сэрцы.

     

Прочитано 1330 раз Последнее изменение Суббота, 27 Декабрь 2014 16:29
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии