
Адмін
Рэдакцыя сайта
Пілігрымка па святых месцах Брэстчыны
13-14 мая нашы парафіяне здзейснілі пілігрымку па святых месцах, якую ўзначаліў ксёндз пробашч.
Пілігрымка распачалася супольнай малітвай ў касцёле. Першым прыпынкам былі Жыровічы-месца дзіўнай гісторыі і духоўнай сілы, мясціна, дзе ўжо многія стагоддзі захоўваецца легендарная святыня – Жыровіцкі абраз Божай Маці.
Затым шлях пралягаў да іншага цудатворнага каранаванага абраза - Маці Божай Берасцейскай. У касцёле Ўзвышэння Святога Крыжа ў Брэсце адбылася святая Імша, падчас якой пілігрымы маліліся праз заступніцтва Божай Маці.
Пра гісторыю касцёла і паходжанне абраза пілігрымам распавёў ксёндз Вячэслаў Пялінак. Крыху вольнага часу было прысвечана знаёмству з горадам Брэстам, які пакінуў вельмі добрае ўражанне сваім добраўпарадкаваннем, цікавымі малымі архітэктурнымі формамі.
Далей шлях пралягаў у Іванава (былы Янаў-Палескі), дзе ў мясцовым касцёле вернікі пачулі ад ксяндза Паўла Кручэка падрабязную інфармацыю пра падзеі 16 мая 1657 года, калі ў Янаве быў закатаваны казакамі Святы Андрэй Баболя (за адмову пераходзіць у праваслаўе.)
Завяршыўся першы дзень пілігрымкі ў Пінску. Ветліва сустрэў пілігрымаў канцлер Курыі Пінскай дыяцэзіі, ксёндз Андрэй Рылка. Пінская семінарыя падрыхтавала пілігрымам смачную вячэру і камфортны начлег.
Раніцай 14 мая ў Пінскім катэдральным касцёле адбылася Святая Імша. Прагучалі інтэнцыі і малітвы за памерлых родных і блізкіх, парафіян, святароў. У крыпце катэдры пілігрымы запалілі знічы ля магілы кардынала Казіміра Свёнтака і памаліліся аб вечным супакоі для яго душы. Многія пілігрымы таксама памаліліся ў сваіх асабістых інтэнцыях ля труны Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага.
Пасля снедання была магчымасць азнаёміцца з Пінскам. Семінарыя размешчана ў найпрыгажэйшым месцы, на беразе р. Піны. Увесь архітэктурны ансамбль, катэдра пакінулі незгладжальныя ўражанні.
Далей пілігрымаў чакала яшчэ адна святыня- Санктуарый Маці Божай Лагішынскай— Каралевы Палесся – цудатворны абраз якой, каранаваны Папскімі каронамі, знаходзіцца ў галоным алтары касцёла Св.Пятра і Паўла ў Лагішыне. Перад цудатворным абразом пілігрымы маліліся аб умацаванні веры, аб духоўным і фізічным здароўі, аб дабрабыце сваіх сем'яў. Ксёндз пробашч Андрэй Шут распавёў пра гісторыю з'яўлення іконы, пра тое, як яна шануецца вернікамі.
На далейшым шляху вернікаў чакаў абед у г. Баранавічы, арганізаваны братамі-вярбістамі у Доме Святой Тройцы. Пасля абеда адбылася экскурсія ў музеі Бібліі. А ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай пілігрымы памаліліся Літаніяй да маці Божай разам з пробашчам айцом Конрадам Патыка. Пасля малітваў і спеваў ён распавёў пра гісторыю стварэння парафіі і з'яўлення храма.
Вяртаючыся дадому, пілігрымы наведалі магілы земляка айца Андрэя Ахрэма, францішканіна, пахаванага ў Івянцы, і ксяндза каноніка Дзмітрыя Барылы ў Ракаве. Пры запаленых знічах прагучалі "Нешпары" і "Радуйся, Марыя".
Вярталіся позна, крыху стомленыя, але шчаслівыя, духоўна ўзбагачаныя, перапоўненныя уражаннямі.
Удзельнікі пілігрымкі дзякуюць Пану Богу за магчымасць здейсніць так духоўна багатую і змястоўную пілігрымку, святарам, якія прымалі пілігрымаў у сваіх парафіях, ксяндзу пробашчу Аляксандру за арганізацыю пілігрымкі.
Нядзеля Спаслання Духа Святога (19 мая 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні:
У панядзелак, свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла, другі дзень урачыстасці Спаслання Духа Святога, у 12.00 і 18.00. У аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00.
У наступную нядзелю адзначым урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Святая Імша: у 10.00, 12.00 і 18.00.
У пятніцу 24 мая ў 19.00 адбудзецца генеральная рэпетыцыя ўрачыстасці Першай Святой Камуніі і Першая Споведзь.
У наступную нядзелю падчас Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі.
1 чэрвеня, у першую суботу месяца і сусветны Дзень Дзіцяці, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе збяруцца дзеці, якія сёлета ўпершыню прымуць Першую Святую Камунію, а таксама усе жадаючыя дзеці з бацькамі. Першакамунійныя дзеці з нашай парафіі едуць арганізавана на аўтамабілях сваіх бацькоў. Бацькі іншых дзецей, калі ёсць такая магчымасць, могуць таксама паехаць самастойна. Просьба, у каго няма магчымасці дабрацца самастойна, запісацца ў сакрыстыі і мы дапаможам даехаць у Будслаў. Сустракаемся ў Будславе каля ўваходу ў касцёл у 10.30.
2 чэрвеня у 10.00 Святая Імша і пасля працэсія Божага Цела. Гэта працэсія з’яўляецца публічнай малітвай аб благаславенне нашага горада, месцаў нашага пражывання, працы, вучобы і адпачынку. Запрашаем прыняць удзел у працэсіі ўсю парафію.
Інтранізацыя прысвячэння Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса будзе праведзена ва ўсіх парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 7 чэрвеня 2024 года ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нашай парафіі падчас душпастырскай візітацыі адбылася інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў сем’ях. Гэта азначае, што кожная сям’я атрымала абраз і разам са святаром прысвяціла сябе і свой дом Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста.
7 чэрвеня ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў 12.00 і ў 18.00 адбудзецца ўрачыстае прысвячэнне нашай парафіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Запрашаем прыняць удзел у гэтай гістарычнай падзеі. Пастараемся падрыхтавацца да гэтага дня праз асабістую малітву і сакрамэнт споведзі.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
7 Велікодная нядзеля (12 мая 2024 г.)
Святая Імша ў панядзелак у 9.00, у аўторак (дзень малітвы за памерлых у велікодным часе) у 10.00 (Імша за памерлых), у сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, нядзелю СПАСЛАННЯ ДУХА СВЯТОГА, у 10.00, 12.00 і 18.00.
Маёвыя набажэнствы з навэннай да Духа Святога ў працоўныя дні адбываюцца пасля Святой Імшы на 9.00 і 18.00. У дні вольныя ад працы толькі раніцай.
Заўтра выезд у пілігрымку па святых месцах Брэстчыны ў 5.30. Збіраемся ў касцёле на малітву і арганізацыйныя аб’явы. Пасля малітвы выезд. Для поўнага ўдзелу ў супольных малітва просьба ўзяць з сабою парафільныя спеўнікі і пасля іх трымаць пад рукой. Прыпамінаем, што для наведвання сабора і манастыра ў Жыровічах, каб ушанаваць праваслаўныя традыцыя, жанчынам будуць неабходныя хустачкі (платкі) і спадніцы. Наша пілігрымка па святых месцах, таму наогул будзем памятаць пра сціплае адзенне, годнае гэтых месцаў. Прагноз надвор’я на гэтыя дні вельмі камфортны, але галоўнае, каб мы не забыліся ўзяць з сабою пазітыўны настрой і усмешкі.
Пілігрымы будуць прымаць удзел у Святой Імшы каля цудоўных абразоў у Брэсце і Лагішыне (інтэнцыі за жывых аб Божае благаславенне). У катэдральным касцёле ў Пінску адбудзецца святая Імша за памерлых. Жадаючыя могуць далучыць свае інтэнцыі, праз запіс у сакрыстыі.
У наступную нядзелю у 10.00 хлопцы, якія на працягу года былі кандыдатымі, урачыста будуць прынятыя ў міністранты. Але іх яшчэ чакае экзамен і рэпетыцыя свята ў суботу ў 18.00.
У суботу ў 19.00 адбудзецца першая рэпетыцыя перад урачыстасцю Першай Святой Камуніі
У кіёсках новы часопіс Ave Maria
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
6 Велікодная нядзеля (5 мая 2024 г.)
Святая Імша ў панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўшэсця Езуса Хрыста, у 12.00 і 18.00. Ва ўрачыстасць абавязковую маем абавязак удзелу ў Святой Імшы і ўстрымання ад працы, якую можам перанесці на іншы дзень. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Май прысвечаны асобе Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы, калі молімся Літанію да Божай Маці пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце. Шчыра запрашаем кожны дзень збірацца разам, каб, як Божая сям’я, ушаноўваць Божую Маці і прасіць яе заступніцтва ў Бога.
Маёвыя набажэнствы ў працоўныя дні будуць адбывацца пасля Святой Імшы на 9.00 і 18.00. У дні вольныя ад працы толькі раніцай.
Сёння, пасля Святой Імшы на 10.00, адбудзецца арганізацыйнае спатканне з пілігрымамі, якія наведаюць святыя месцы Брэстчыны 13 і 14 мая.
У кіёсках новы часопіс Дыялог
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
5 Велікодная нядзеля (28 красавіка 2024 г.)
Святая Імша ў панядзелак, аўторак і сераду ў 9.00, у чацвер і пятніцу у 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У сераду распачынаем месяц май. Май прысвечаны асобе Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы, калі молімся Літанію да Божай Маці пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце. Шчыра запрашаем кожны дзень збірацца разам, каб, як Божая сям’я, ушаноўваць Божую Маці і прасіць яе заступніцтва ў Бога.
Маёвыя набажэнствы ў працоўныя дні будуць адбывацца пасля Святой Імшы на 9.00 і 18.00. У дні вольныя ад працы толькі раніцай: 1 мая ў 9.00, у суботу ў 10.00 і ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
На гэтым тыдні ўшануем святых:
У панядзелак, 29 красавіка, св. Кацярыну Сіенскую
У сераду, 1 мая, св. Юзафа Рамесніка
У чацвер, 2 мая, св. Атаназія
У пятніцу, 3 мая, св. Філіпа і Якуба.
У сераду, 1 мая, па ініцыятыве і з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай збяруцца прадстаўнікі розных рэлігійных рухаў і супольнасцяў Беларусі. Пачатак у 10.30. Запрашаюцца да ўдзелу ўсе, хто прыналежыць да Жывога Ружанца, Легіона Марыі, Маргарыткі, Духоўнага ўсынаўлення ненароджаных дзяцей і гэтак далей.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў бліжэйшую суботу, 4 мая, згодна з раскладам.
У суботу, 4 мая, у 12.30 адбудзецца першая рэпетыцыя кандыдатаў перад прыняццем іх у міністранты.
У наступную нядзелю, падчас Святой Імшы на 10.00, адбудзецца арганізацыйнае спатканне з пілігрымамі, якія наведаюць святыя месцы Брэстчыны 13 і 14 мая.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
Дзякуем за пачатак удзелу ў акцыі :”Дар сэрца для Касцёла на Магілёўшчыне”
4 Велікодная нядзеля (21 красавіка 2024 г.)
Святая Імша ў панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00, у аўторак і чацвер у 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні:
У аўторак, 23 красавіка, успамін св. Юрыя
У чацвер, 25 красавіка, свята св. Марка, Евангеліста
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў бліжэйшую суботу згодна з раскладам.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
3 Велікодная нядзеля (14 красавіка 2024 г.)
Святая Імша ў панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00, у аўторак і чацвер у 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў бліжэйшую суботу згодна з раскладам.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
2 Велікодная нядзеля (7 красавіка 2024 г.)
У панядзелак урачыстасць Звеставання Пана. Святая Імша ў 12.00 і 18.00.
Святая Імша ў аўторак і чацвер у 9.00 і 18.00. У сераду і пятніцу ў 9.00 У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў бліжэйшую суботу згодна з раскладам.
У наступную нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме адбудзецца арганізацыйная сустрэча з бацькамі першакамунійных дзяцей.
Вялікая просьба да ўдзельнікаў аўтобуснай пілігрымкі па святых месцах Пінскай дыяцэзіі, каб сёння альбо заўтра ўнесці аплату за паездку. Нашая пілігрымка выпадае на доўгія выхадныя, дні калі шматлікія турыстычныя фірмы арганізоўваюць экскурсіі і аўтобусы становяцца дэфіцытнымі. Чым хутчэй аплацім паездку, то тым большая магчымасць адшукаць патрэбны для нас транспарт. Прыпамінаем, 13-14 мая арганізуецца пілігрымка па святых месцах Пінскай дыяцэзіі, Брэсцкая вобл. Наведаем у першы дзень: Жыровічы, Брэст (абраз НПМ Берасцейскай), Іванава (Янаў Палескі), Пінск (начлег у будынку семінарыі). Другі дзень: Пінск катэдра і яе крыпта, дзе пахаваны Кардынал Казімір Свёнтэк, Лагішын, Баранавічы, Івянец і Ракаў. Кошт праезда, начлега і трохразовага харчавання 170 руб.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (31 сакавіка 2024 г.)
Святая Імша ў панядзелак у актаве Пасхі будзе ў 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 Імша за памерлых. Другая нядзеля Вялікадня з’яўляецца Нядзеляй Божай Міласэрнасці. Расклад Святых Імшаў: 10.00, 12.00 і 18.00. Да гэтай урачыстасці падрыхтуемся праз Навэнну да Божай Міласэрнасці, якая будзе адбывацца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.
Велікодныя ўрачыстасці адзначаюцца на працягу васьмі дзён, актаву. Гэта азначае, што кожны дзень будзе такім святочным як сёння.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў бліжэйшую суботу 6 красавіка згодна з раскладам.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Дзякую тым хто прыклаўся да падрыхтоўкі святыні і за арганізацыю свята. Хацелася шчыра падзякваць парафіянам за належнае перажыванне Вялікага Посту, за ўдзел і правядзенне Крыжовых Дарог, штодзённы ўдзел у набажэнстве Вяночак да Божай Міласэрнасці і за ўсе добрыя пастановы і ўчынкі. Дзякую кс. Ігару, сакрыстыянам, міністрантам, хору “Angeli” за упрыгожванне пасхальнай літургіі. Дзякую ўсім вам, дарагія парафіяне і госці за вашую веру, малітву, адарацыі, за тое, што мы разам перажывалі таямніцы нашага збаўлення. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Пальмовая нядзеля (24 сакавіка 2024 г.)
З сённяшняга дня распачынаецца Вялікі Тыдзень перад святам Пасхі. Апошнія тры дні перад Вялікаднем называюцца Пасхальным Трыдыумам. Набажэнствы ў гэтыя дні будуць у наступным парадку:
У Вялікі Панядзелак, у Вялікі Аўторак і Вялікую Сераду ў 10.00 і 18.00. Большасць з парафіянаў ужо паспавядалася ў часе рэкалекцый. Але для тых хто патрабуе споведзі, магчымасць паяднацца з Богам будзе ў панядзелак, аўторак і сераду з 9.30 і 17.00.
Вялікі Чацвер
18.00 – Св. Імша Вячэры Панскай.
Вялікая Пятніца -- дзень Мукі і Смерці Езуса. У гэты дзень нас абавязвае сціслы пост.
У 14.15 - Крыжовы Шлях
У 15.00 –Вяночак да Божай Міласэрнасці
З 15.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
18.00 – Літургія Мукі Панскай
Вялікая Субота
Гэта дзень ціхі і сціплы. Цела нашага Пана знаходзіцца ў магіле. Напрацягу дня ў касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пры гробе Пана. Асвячэнне велікодных страваў: яйкі, хлеб, святочнае печыва, мяса і соль, адбудзецца ў 8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00 і пасля заканчэння Пасхальнай вігіліі.
21.00 – Пасхальная вігілія. У Вялікую Суботу прыносім з сабою ваду для асвячэння і свечкі для аднаўлення абяцаняў Хросту.
Нядзеля Змёртвыхпаўствння Пана
7.00 – Рэзурэкцыйная працэсія і ўрачыстая Велікодная Св. Імша (будзе цэлебравацца, як складковая за жывых, таму карткі з імёнамі належыць прынесці ў сакрыстыю). Святая Імша ў 12.00 і 18.00.
Панядзелак у актаве Пасхі
Св. Імша ў 12.00 і 18.00.
Наведванне хворых і састарэлых нашай парафіі адбудзецца ў панядзелак з 9.00. Пастараемся, каб ніхто з нашых блізкіх родных не застаўся без споведзі на свята Пасхі. Адрасы хворых належыць запісаць у сакрыстыі.
13-14 мая арганізуецца пілігрымка па святых месцах Пінскай дыяцэзіі, Брэсцкая вобл. Наведаем у першы дзень: Жыровічы, Брэст (абраз НПМ Берасцейскай), Іванава (Янаў Палескі), Пінск (начлег у будынку семінарыі). Другі дзень: Пінск катэдра і яе крыпта, дзе пахаваны Кардынал Казімір Свёнтэк, Лагішын, Баранавічы, Івянец і Ракаў. Кошт праезда, начлега і трохразовага харчавання 170 руб. Запісваемся каля кніжнага кіоска.
Вялікі дзякуй за вашыя малітвы, працу і ахвяры, якімі спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
Актуальнасці
-
Нядзеля Спаслання Духа Святога (8 чэрвеня 2025 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла, другі дзень урачыстасці Спаслання Духа Святога, у 12.00 і 18.00; у сераду і пятніцу ў 9.00, у аўторак і чацвер у 18.00, у суботу за памерлых у 10.00, у наступную нядзелю, Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы, у 10.00, 12.00…
- 7 Велікодны тыдзень (1 чэрвеня 2025 г.)
- 6 Велікодны тыдзень (25 мая 2025 г.)
- 5 Велікодны тыдзень (18 мая 2025 г.)
-
4 Велікодны тыдзень (11 мая 2025 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу у 9.00 і 18.00, у суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас Святой Імшы ў 10.00 біскуп Юрый Касабуцкі ўдзеліць Сакрамэнт Бежмавання для групы моладзі і дарослых нашай парафіі. Май прысвечаны…
-
3 Велікодны тыдзень (4 мая 2025 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 9.00 і 18.00, у пятніцу ў 9.00, у суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы, калі молімся Літанію…
- 2 велікодны тыдзень (27 красавіка 2025 г.)
-
Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (20 красавіка 2025 г.)
Святая Імша ў панядзелак у актаве Пасхі будзе ў 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 Імша за памерлых. Другая нядзеля Вялікадня з’яўляецца Нядзеляй Божай Міласэрнасці. Расклад Святых Імшаў: 10.00, 12.00 і 18.00. Да гэтай урачыстасці падрыхтуемся праз Навэнну да Божай Міласэрнасці,…
-
6 нядзеля Вялікага посту - НЯДЗЕЛЯ ПАЛЬМОВАЯ (13 красавіка 2025 г.)
З сённяшняга дня распачынаецца Вялікі Тыдзень перад святам Пасхі. Апошнія тры дні перад Вялікаднем называюцца Пасхальным Трыдыумам. Набажэнствы ў гэтыя дні будуць у наступным парадку: У Вялікі Панядзелак, у Вялікі Аўторак і Вялікую Сераду ў 10.00 і 18.00. Большасць з парафіянаў ужо паспавядалася ў часе рэкалекцый, але для тых хто…