background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Святая Імша ў панядзелак у актаве Пасхі будзе ў 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 Імша за памерлых. Другая нядзеля Вялікадня з’яўляецца Нядзеляй Божай Міласэрнасці. Расклад Святых Імшаў: 10.00, 12.00 і 18.00. Да гэтай урачыстасці падрыхтуемся праз Навэнну да Божай Міласэрнасці, якая будзе адбывацца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Велікодныя ўрачыстасці адзначаюцца на працягу васьмі дзён, актаву. Гэта азначае, што кожны дзень будзе такім святочным як сёння.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 3 мая згодна з раскладам.

2025 Юбілейны год з’яўляецца годам пілігрымавання па вызначаных святынях, каб атрымаць асаблівыя Ласкі. Тых, хто наведвае Юбілейныя святыні, называюць ПІЛІГРЫМАМІ НАДЗЕІ. Нашая парафія далучаецца да гэтых пілігрымаў і вырушае ў далёкі шлях! 28-29 красавіка (панядзелак і аўторак (Радаўніца)) адбудзецца аўтобусная пілігрымка па Юбілейных святынях Віцебскай дыяцэзіі. Групы на два аўтобусы ўжо зфармаваныя, але яшчэ можам далучыць некалькі асобаў. Арганізацыйная інфармацыя будзе пададзена ў аб’явах у наступную нядзелю.

Але гэтай пілігрымкай мы не абмяжоўваемся! Ёсць магчымасць арганізаваць аўтобусную пілігрымку ў Рым, каб там, разам з мільёнамі пілігрымаў з усяго свету прайсці праз Юбілейную браму Ватыканскай базылікі святога Пятра. Шлях будзе праходзіць праз Кракаў, Вену, Падую, Рым, Фларэнцыю, Балонью, Будапешт. Запланаваны час пілігрымкі з 17 па 26 кастрычніка. Арганізатарам выступае Мінска –Магілёўская архідыяцэзія ў асобе кс. Юрыя Санько. Калі з нашай парафіі будзе жадаючых на цэлы аўтобус, альбо яго большасць, то адпраўленне і завяршэнне пілігрымкі будзе ў Вілейцы. Пры выхадзе з касцёла каля кніжнага кіоска ёсць інфармацыйныя карткі. Зацікаўленыя могуць іх узяць, пачытаць і абдумаць прапанову. Запісваць у пілігрымку распачнём з 1мая.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Таксама дзякуем за дапамогу ў зборы сродкаў на аднаўленне галоўнага алтара нашай святыні. Гэтыя ахвяраванні збіраем у сакрыстыі і запісваем у спецыяльную кнігу дабрадзеяў нашага касцёла. Дзякую тым хто прыклася да падрыхтоўкі святыні і за арганізацыю свята. Хацелася шчыра падзякваць парафіянам за належнае перажыванне Вялікага Посту, за ўдзел і правядзенне Крыжовых Дарог, штодзённы ўдзел у набажэнстве Вяночак да Божай Міласэрнасці і за ўсе добрыя пастановы і ўчынкі. Дзякую кс. Ігару, сакрыстыянам, міністрантам, хору “Angeli” за упрыгожванне пасхальнай літургіі. Дзякую ўсім вам, дарагія парафіяне і госці за вашую веру, малітву, адарацыі, за тое, што мы разам перажывалі таямніцы нашага збаўлення. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

З сённяшняга дня распачынаецца Вялікі Тыдзень перад святам Пасхі. Апошнія тры дні перад Вялікаднем называюцца Пасхальным Трыдыумам. Набажэнствы ў гэтыя дні будуць у наступным парадку:

У Вялікі Панядзелак, у Вялікі Аўторак і Вялікую Сераду ў 10.00 і 18.00. Большасць з парафіянаў ужо паспавядалася ў часе рэкалекцый, але для тых хто патрабуе споведзі, магчымасць паяднацца з Богам будзе ў панядзелак, аўторак і сераду з 9.30 і 17.30.

Вялікі Чацвер

18.00 – Св. Імша Вячэры Панскай.

Вялікая Пятніца

дзень Мукі і Смерці Езуса. У гэты дзень нас абавязвае сціслы пост.

У 14.00 - Крыжовы Шлях

У 15.00 –Вяночак да Божай Міласэрнасці

З 15.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

18.00 – Літургія Мукі Панскай

Вялікая Субота

Гэта дзень ціхі і сціплы. Цела нашага Пана знаходзіцца ў магіле. Напрацягу дня ў касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пры гробе Пана. Асвячэнне велікодных страваў: яйкі, хлеб, святочнае печыва, мяса і соль, адбудзецца ў 8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00 і пасля заканчэння Пасхальнай вігіліі.

21.00 – Пасхальная вігілія.

У Вялікую Суботу прыносім з сабою ваду для асвячэння і свечкі для аднаўлення абяцанняў Хросту.

Нядзеля Змёртвыхпаўствння Пана

7.00 – Рэзурэкцыйная працэсія і ўрачыстая Велікодная Св. Імша (будзе цэлебравацца, як складковая за жывых, таму карткі з імёнамі належыць прынесці ў сакрыстыю). Святая Імша ў 12.00 і 18.00.

Панядзелак у актаве Пасхі

Св. Імша ў 12.00 і 18.00.

У панядзелак пасля Святой Імшы на 10.00 адбудзецца уборка касцёльнай тэрыторыі, а таксама устаноўка дэкарацый на пасхальны Трыдуум. Чакаем на дапамогу мужчын і жанчын.

28-29 красавіка адбудзецца аўтобусная пілігрымка па Юбілейных святынях Віцебскай дыяцэзіі. Зацікаўленыя павінны звярнуцца да Аляшкевіч Галіны, якая чакае за сталом пры бакавым выхадзе з касцёла. Просьба, каб запісаныя падцвердзілі свой удзел у пілігрымцы праз унясенне аплаты.

Вялікі дзякуй за вашыя малітвы, працу і ахвяры, якімі спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.


ВЯЛІКІ ТЫДЗЕНЬ

(13-20 красавіка 2025 г.)


ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ

Песні Жальбы ў 9.20

Святая Імша з працэсіяй вакол касцёла ў 10.00

Святая Імша ў 12.00

Песні Жальбы ў 13.00

Святая Імша ў 18.00

 

Вялікі Панядзелак

Споведзь з 9.30 і 17.30

Святая Імша ў 10.00

Святая Імша ў 18.00

 

Вялікі Аўторак

Споведзь з 9.30 і 17.30

Святая Імша ў 10.00

Святая Імша ў 18.00

 

Вялікая серада

Споведзь з 9.30 і 17.30

Святая Імша ў 10.00

Песні Жальбы ў 17.30

Святая Імша ў 18.00

 

СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ

Вялікі Чацвер

Святая Імша Вячэры Панскай у 18.00

Вялікая Пятніца Мукі Панскай

(Абавязвае сціслы пост)

КРЫЖОВЫ ШЛЯХ У 14.00

ВЯНОЧАК ДА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ Ў 15.00

АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА З 15.00

Літургія Мукі Пана ў 18.00

 Вялікая Субота

Асвячэнне велікодных страваў:

8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00

Пасхальная вігілія ў 21.00

 

НЯДЗЕЛЯ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА

 

Рэзурэкцыйная працэсія і Святая Імша ў 7.00

(інтэнцыя аб благаславенне Езуса Уваскрослага)

Святая Імша ў 12.00

Святая Імша ў 18.00

 

ПАНЯДЗЕЛАК У АКТАВЕ ВЯЛІКАДНЯ

Святая Імша ў 12.00

Святая Імша ў 18.00


На гэтым тыдні: Святая Імша з панядзелка да серады ў 10.00 і 18.00.

У чацвер распачнуцца вялікапосныя рэкалекцыі:

Чацвер

9.00 і 17.00 – Споведзь

10.00 і 18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці,

17.30 – Песні Жальбы

Пятніца

9.00 і 17.00 – Споведзь

10.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці,

17.30 – Песні Жальбы

18.00 – Крыжовы Шлях (праводзіць рэкалекцыяніст),

з абрадамі Святой Камуніі і з рэкалекцыйнай навукай

Субота

9.00 і 17.00 – Споведзь

10.00 і 18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці,

17.30 – Песні Жальбы

13.30 – Куранец

15.00 – Любань

 

У наступную нядзелю мы ўшануем урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, у горад дзе Езус памёр для нашага збаўлення. Гэта нядзеля мае назву ПАЛЬМОВАЯ альбо МУКІ ПАНА. У гэты дзень прыходзім да касцёла з вербачкамі, пальмамі, якія будуць асвечаныя і з якімі ў працэсіі будзем вітаць Збаўцу, як жыхары Ерузалема.

Расклад Святых Імшаў: у 10.00 – Святая Імша з працэсіяй вакол касцёла, у 12.00 і 18.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу. Ахвяраванні, якія збіраюцца ў наступную нядзелю, будуць пераказаныя на ўтрыманне Духоўнай семінарыі ў Гродна.

Наведванне хворых перад святам вялікадня адбудзецца ў аўторак 8 красавіка з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Арганізацыйнае спатканне з бацькамі і моладзю, а таксама з дарослымі якія ў гэтым годзе прымуць сакрамэнт Бежмавання адбудзецца ў пятніцу вечарам пасля Крыжовай Дарогі ў касцёле.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 12 красавіка.

У чацвер, пасля Святой Імшы на 10.00, адбудзецца ўборка касцёльнай тэрыторыі перад святамі. Вялікая просьба далучыцца да гэтых прац і мужчын і жанчын.

У 2025 годзе, тых хто наведвае вызначаныя Юбілейныя святыні, называюць ПІЛІГРЫМАМІ НАДЗЕІ. І нашая парафія жадае далучыцца да гэтых пілігрымаў і вырушыць у далёкі шлях, каб атрымаць асаблівыя Ласкі Юбілейнага Году! 28-29 красавіка (панядзелак і аўторак (Радаўніца)) адбудзецца аўтобусная пілігрымка па Юбілейных святынях Віцебскай дыяцэзіі. Даты змяніліся па прычыне праблем з размяшчэннем пілігрымаў у гатэлі. Але дзякуючы новым датам у пілігрымку змогуць паехаць усе жадаючыя на двух аўтобусах.

28 красавіка, панядзелак (267 км)

Вілейка – Лепель – Віцебск

Віцебск: Касцёл Божай Міласэрнасці (Святая Імша ў інтэнцыі Божага благаслаўлення і здароўя)

Касцёл св. Антонія

Касцёл св Барбары

Вячэра і начлег у гатэлі Лучеса.

( Магчымасць  вечарам наведаць Віцебск)

29 красавіка, аўторак (477 км)

Віцебск (снеданне) – Шуміліна – Наваполацк – Верхнядзвінск – Росіца (Святая Імша ў інтэнцыі памерлых) – Браслаў (Святая Імша ў інтэнцыі Божага благаслаўлення, здароўя і апекі НПМ Браслаўскай, Валадаркі Азёр) - абед – Паставы - Вілейка

Кошт ад 190 да 225 руб у залежнасці ад катэгорыі пакою у гатэлі Лучеса. Размяшчэнне ў чатырохмесных, двухмесных стандарт, двухмесных камфорт  і аднамесных нумарах . Запісвацца можна пры выхадзе з касцёла, каля кніжнага кіоска.

 

Дзякую за малітву, працу і ахвяраванні

 

На гэтым тыдні: Святая Імша з панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і ў 18.00 – урачысты Крыжовы Шлях. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00.

У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 5 красавіка.

У наступную нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00 і Крыжовай Дарогі ў парафіяльным доме адбудзецца сустрэча з бацькамі тых дзяцей, якія ў гэтым годзе прымуць Першую Святую Камунію.

РЭКАЛЕКЦЫІ Ў ВЯЛІКІМ ПОСЦЕ 10-12.04.25

НАВЕДВАННЕ ХВОРЫХ 08.04.25 з 9.00

У 2025 годзе, тых хто наведвае вызначаныя Юбілейныя святыні, называюць ПІЛІГРЫМАМІ НАДЗЕІ. І нашая парафія жадае далучыцца да гэтых пілігрымаў і вырушыць у далёкі шлях, каб атрымаць асаблівыя Ласкі Юбілейнага Году! 1-2 мая адбудзецца аўтобусная пілігрымка па Юбілейных святынях Віцебскай дыяцэзіі.

1 мая, чацвер (267 км)

Вілейка – Лепель – Віцебск

Віцебск: Касцёл Божай Міласэрнасці (Святая Імша)

Касцёл св. Антонія

Касцёл св Барбары

Вячэра і начлег у гатэлі Лучеса.

(Вячэрняя магчымасць наведвання Віцебска)

2 мая, пятніца (477 км)

Віцебск (снеданне) – Шуміліна – Наваполацк – Верхнядзвінск – Росіца (абед) – Браслаў (Святая Імша) – Паставы - Вілейка

Кошт  190 руб. Запісвацца можна пры выхадзе з касцёла, каля кніжнага кіоска.

Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч піша: Няхай Юбілейныя Святыні Віцебскай дыяцэзіі будуць духоўнымі аазісамі, у якіх кожны жадаючы зможа аднавіць дарогу веры і наталіць смагу з крыніцы надзеі, перадусім прыступаючы да сакрамэнту паяднання, незаменнай адпраўной кропкі для сапраўднага шляху навяртання.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

 

На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак, сераду і чацвер ў 10.00 і 18.00.

У аўторак, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, Святая Імша ў 12.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і ў 18.00 – урачысты Крыжовы Шлях. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00.

У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля вясенніх канікул 29 сакавіка.

У сераду пасля Святой Імшы ў 18.00 адбудзецца лекцыя для дарослых перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання.

РЭКАЛЕКЦЫІ Ў ВЯЛІКІМ ПОСЦЕ 10-12.04.25

НАВЕДВАННЕ ХВОРЫХ 08.04.25 з 9.00

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

 

На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак, аўторак і чацвер ў 10.00 і 18.00.

У сераду, ва ўрачыстасць абавязковую св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, Святая Імша ў 12.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і ў 18.00 – урачысты Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00.

У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.

У часе Вялікага посту належыць зрабіць пастановы, якія дапамогуць нам удасканаліць духоўнае жыццё. Абавязковым у Вялікім Посце з’яўляецца не ўдзел у вяселлях і гучных забавах, устрыманне ад мясных страваў па пятніцах і ў Папяльцовую Сераду. Але да гэтага мінімума належыць дабавіць свой пост, які дапаможа ў барацьбе з дрэннымі схільнасцямі, а добрае памножыць. Варта звярнуць увагу на нашую асабістую малітву, на часцейшае наведванне касцёла і на ўдзел у Вялікапостных набажэнствах.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.

У сераду пасля Святой Імшы ў 18.00 адбудзецца лекцыя для дарослых перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання.

РЭКАЛЕКЦЫІ Ў ВЯЛІКІМ ПОСЦЕ 10-12.04.25

НАВЕДВАННЕ ХВОРЫХ 08.04.25 з 9.00

З’явіўся новы нумар часопіса Дыялог.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і ў 18.00 – урачысты Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.

У часе Вялікага посту належыць зрабіць пастановы, якія дапамогуць нам удасканаліць духоўнае жыццё. Абавязковым у Вялікім Посце з’яўляецца не ўдзел у вяселлях і гучных забавах, устрыманне ад мясных страваў па пятніцах і ў Папяльцовую Сераду. Але да гэтага мінімума належыць дабавіць свой пост, які дапаможа ў барацьбе з дрэннымі схільнасцямі, а добрае памножыць. Варта звярнуць увагу на нашую асабістую малітву, на часцейшае наведванне касцёла і на ўдзел у Вялікапостных набажэнствах.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 15 сакавіка.

У сераду пасля Святой Імшы ў 18.00 адбудзецца лекцыя для дарослых перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання.

З’явіўся новы нумар часопіса Ave Maria

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак і аўторак у 10.00. У Папяльцовую сераду распачынаем Вялікі Пост, які з’яўляецца падрыхтоўкай да святкавання Вялікадня.

У папяльцовую сераду набажэнствы адбудуцца: у 11.00 - Крыжовы Шлях, у 12.00 - Святая Імша, у 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.30 - Песні Жальбы, у 18.00 - Святая Імша. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад пасыпанне галоў попелам, як знак пакаяння і гатоўнасці змяніць сваё жыццё. Таксама ў гэты дзень нас абавязвае сціслы пост. Сціслы пост азначае, што на працягу дня можна паесці посную ежу раз да сыта і два разы лёгка.

У часе Вялікага посту належыць зрабіць пастановы, якія дапамогуць нам удасканаліць духоўнае жыццё. Абавязковым у Вялікім Посце з’яўляецца не ўдзел у вяселлях і гучных забавах, устрыманне ад мясных страваў па пятніцах і ў Папяльцовую Сераду. Але да гэтага мінімума належыць дабавіць свой пост, які дапаможа ў барацьбе з дрэннымі схільнасцямі, а добрае памножыць. Варта звярнуць увагу на нашую асабістую малітву, на часцейшае наведванне касцёла і на ўдзел у Вялікапостных набажэнствах. Перад Святой Імшой кожны дзень будуць праводзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Кожны дзень у 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.

У чацвер Святая Імша ў 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і ў 18.00 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца праз суботу 15 сакавіка.

У сераду пасля Святой Імшы ў 18.00 адбудзецца лекцыя для дарослых перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

 

Суббота, 22 Февраль 2025 20:10

7 звычайная нядзеля (23 лютага 2025 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні ад панядзелка да суботы ў 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах.

У сераду ў 18.00 адбудзецца лекцыя для дарослых перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

 

 

Суббота, 15 Февраль 2025 20:52

6 звычайная нядзеля (16 лютага 2025 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні ад панядзелка да суботы ў 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах.

У сераду ў 18.00 адбудзецца лекцыя для дарослых перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання.

З’явіўся новы нумар часопіса Ave Maria.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу… 

Актуальнасці

  • Нядзеля Хросту Пана (11 студзеня 2026 г.)
    Нядзеля Хросту Пана (11 студзеня 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах згодна з раскладам. Душпастырская візітацыя адбываецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла ёсць магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі…
  • 2 нядзеля пасля Нараджэння Пана (4 студзеня 2026 г.)
    2 нядзеля пасля Нараджэння Пана (4 студзеня 2026 г.)	На гэтым тыдні: У аўторак 6 студзеня, адзначым урачыстасць абавязковую АБ’ЯЎЛЕННЕ ПАНА альбо ТРОХ КАРАЛЁЎ. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад асвячэння вады, крэйды, кадзіла і золата. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны…
  • 1 тыдзень пасля Божага Нараджэння (28 снежня 2025 г.)
    1 тыдзень пасля Божага Нараджэння (28 снежня 2025 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак і аўторак, чарговыя дні актавы Божага Нараджэння, у 10.00 і 18.00. У сераду, 31 снежня, у 10.00 і пасля ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2026 года: 23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта 00.00 – урачыстае благаславенне 00.05 – Святая Імша 1 студзеня, чацвер, урачыстасць…
  • 4 нядзеля Адвэнту (21 снежня 2025г.)
    4 нядзеля Адвэнту (21 снежня 2025г.) У панядзелак Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У аўторак Святая Імша Раратняя ў 6.30. У сераду 24 снежня з раніцы яшчэ Адвэнт і Святая Імша ў 10.00. Вечарам у сераду, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбудзецца ў нашых сем’ях з'яўляецца найважнейшым…
  • 3 нядзеля Адвэнту (14 снежня 2025 г.)
    3 нядзеля Адвэнту (14 снежня 2025 г.) На гэтым тыдні Святая Імша адбудзецца: У панядзелак і пятніцу ў 10.00 і 18.00. У аўторак і чацвер Рараты ў 6.30. У сераду толькі ў 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з элементамі Рарат). Наведванне хворых адбудзецца ў чацвер 18 снежня…
  • 2 нядзеля Адвэнту (7 снежня 2025 г.)
    2 нядзеля Адвэнту (7 снежня 2025 г.) На гэтым тыдні Святая Імша адбудзецца: У панядзелак, ва ўрачыстасць абавязковую БЕЗЗАГАНАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ, у 12.00 і ў 18.00 Урачыстасць “абавязковая” – вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. У сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00. У аўторак і…
  • 1 нядзеля Адвэнту (30 снежня 2025 г.)
    1 нядзеля Адвэнту (30 снежня 2025 г.) На гэтым тыдніСвятая Імша адбудзецца: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00. У аўторак 2 снежня ў 18.00 запрашаю ўсіх вас, усіх парафіянаў, каб разам са мною падзякваць Богу за 25 год святарства. На гэтае свята прыбудуць тры біскупы: арц Юзаф Станеўскі, бп Тадэвуш Кандрусевіч і бп Кірыл…
  • 34 звычайная нядзеля (23 лістапада 2025 г.)
    34  звычайная нядзеля (23 лістапада 2025 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную, 1 нядзелю Адвэнту, у 10.00, 12.00 і 18.00. У 18.00 нядзельная Святая Імша з удзелам дзяцей і якая будзе мець элементы Рарат (працэсія з ліхтаракамі на пачатку і на завяршэнне Літургіі,…
  • 33 звычайная нядзеля (16 лістапада 2025 г.)
    33  звычайная нядзеля (16 лістапада 2025 г.) На гэтым тыдні Святая Імша:Ад панядзелка да суботы ў 10.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю, нядзелю Езуса Хрыста Валадара Сусвету, у 10.00, 12.00 і 18.00. Ахвяраванні сабраныя ў наступную нядзелю будуць пераказаныя на ўтрыманне Духоўнай семінарыі ў Гродна. У суботу 22 лістапада успамін св. Цэцыліі. У…