На гэтым тыдні Святая Імша:Ад панядзелка да суботы ў 10.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю, нядзелю Езуса Хрыста Валадара Сусвету, у 10.00, 12.00 і 18.00. Ахвяраванні сабраныя ў наступную нядзелю будуць пераказаныя на ўтрыманне Духоўнай семінарыі ў Гродна.
У суботу 22 лістапада успамін св. Цэцыліі. У наступную нядзелю падчас Святой Імшы ў 10.00 урачыста ўшануем апякунку касцёльных спеваў і памолімся за хор Angeli, а таксама за ўсіх спяваючых нашай парафіі.
Наступныя ўрокі па рэлігіі адбудуцца ў суботу 22 лістапада.
З сёняшняга дня можна набываць каляндары на новы 2026 год.
Давезены часопіс Ave Maria, у якім змешчаны артыкул з фотаздымкамі пра пілігрымку ў Рым з нашай парафіі і ўсёй архідыяцэзіі.
Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!



