background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

34 звычайная нядзеля (23 лістапада 2025 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную, 1 нядзелю Адвэнту, у 10.00, 12.00 і 18.00. У 18.00 нядзельная Святая Імша з удзелам дзяцей і якая будзе мець элементы Рарат (працэсія з ліхтаракамі на пачатку і на завяршэнне Літургіі, выключанае святло ў святыні і казанне для дзяцей).

Наступныя ўрокі па рэлігіі адбудуцца ў суботу згодна з раскладам.

У наступную нядзелю падчас Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўрачыстае асвячэнне адвэнтавага вянка, свечак і таксама аплатак на вігілійны стол. Пасля гэтага можна будзе набыць аплаткі на святкаванне Божага Нараджэння.

У кіосках можна набываць каляндары на новы 2026 год.

2 снежня ў 18.00 запрашаю ўсіх вас, усіх парафіянаў, каб разам са мною падзякваць Богу за 25 год святарства. На гэтае свята прыбудуць тры біскупы: арц Юзаф Станеўскі, бп Тадэвуш Кандрусевіч і бп Кірыл Клімовіч, таксама святары – канонікі мінскага катэдральнага капітула і святары-суседзі.

Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!

Прочитано 506 раз