background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

1 нядзеля Адвэнту (30 снежня 2025 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдніСвятая Імша адбудзецца: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00.

У аўторак 2 снежня ў 18.00 запрашаю ўсіх вас, усіх парафіянаў, каб разам са мною падзякваць Богу за 25 год святарства. На гэтае свята прыбудуць тры біскупы: арц Юзаф Станеўскі, бп Тадэвуш Кандрусевіч і бп Кірыл Клімовіч, таксама святары – канонікі мінскага катэдральнага капітула і святары-суседзі.

У чацвер першыя Рараты ў 6.30. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з элементамі Рарат).

Перыяд Адвэнту – гэта радасны час чакання на свята Божага Нараджэння і час духоўнай працы над сабою. Каб добра падрыхтавацца да Нараджэння Езуса Хрыста, трэба ў Адвэнце прыкласці шмат намаганняў. Патрэбная добрая малітва, удзел у нядзельнай Святой Імшы, удзел у Раратах, шчырая Споведзь, пастановы і нашыя добрыя ўчынкі.

У часе Адвэнту адбываюцца святыя Імшы, званыя Раратнімі. Гэта Літургія, якая адбываецца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму Раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў 6.30. Кожная Раратняя Імша распачынаецца ўрачыстым уваходам, з удзелам дзяцей, трымаючы ў руках адвэнтавыя ліхтарыкі. Пастараемся карыстацца электрычнымі ліхтарыкамі. Калі дарослыя для сябе набываюць электрычны ліхтарык, то пажаданна, каб ён больш прыпамінаў полымя свечкі. У кіосках ёсць крыху такіх электрычных ліхтаракаў.

Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт, каб прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.

Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Рэкалекцыйная споведзь перад святам Божага Нараджэння адбудзецца 19 і 20 снежня, пятніца і субота на 3 тыдні адвэнту.

Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, свечкі на Рараты, календары на новы 2026 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашай парафіі.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы!

 

Прочитано 481 раз