На гэтым тыдні: У аўторак 6 студзеня, адзначым урачыстасць абавязковую АБ’ЯЎЛЕННЕ ПАНА альбо ТРОХ КАРАЛЁЎ. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад асвячэння вады, крэйды, кадзіла і золата. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны выконваць працу, якую можам перанесці на іншы дзень.
Святая Імша ў панядзелак, і ад серады да суботы ў 10.00.
У наступную нядзелю ўрачыстасць ХРОСТУ ПАНА. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Літургіі адбудзецца абрад асвячэння вады.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў бліжэйшую суботу 10 студзеня.
Душпастырская візітацыя распачнецца з 8 студзеня. Наведванне адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне. Так сама, калі ласка, запішыце нумары мабільных тэлефонаў. Нават калі душпастырскай візітацыі не было раней, альбо была даўно, то варта запісацца нанава.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
Душпастырская візітацыя
08-10.01.26
|
Чацвер з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Гагарына 8, 10/1, 10/3, 12,12/1, 12/2, 12/2а, 12/3, 12/4, 14, 14/1, 16, 16/1, 16/2, 16/3 |
|
Пятніца з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Гагарына 9, 11, 13, 15, 17, 19, 23, 25, 27 Вул. Камарова Вул. Чапаева
|
|
Субота з 11.00 |
Вул. Талстога
|
|
Субота з 15.00 |
Вул. Чырвонаармейская, Вадап’янава, Сацыялістычная, Горкага, Пушкіна, зав.Маліноўскага, Маркава, Астроўскага, Камсамольская,Чайкоўскага, Піянерская, Партызанская |



