Адмін
Рэдакцыя сайта
14-18 звычайныя нядзелі (7, 14, 21, 28 ліпеня 2024 г.)
Святая Імша на наступных тыднях: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. Па нядзелях ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У нядзелю, 21 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў з нагоды ўспаміну св. Крыштафа.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
13 звычайная нядзеля (30 чэрвеня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак у 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У сераду (з удзелам пілігрымаў) у 8.00. У пятніцу Імшы не будзе. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
5 ліпеня распачнецца пілігрымка ў Будслаў. Цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена сёння пасля Святой Імшы на 10.00. Запісацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі.
Выезд у Будслаў аўтобусам адбудзецца ў пятніцу 5 ліпеня ў 16.30 і мікрааўтобусам у 22.00 з плошчы каля касцёла.
Праз Вілейку пройдуць дзве пілігрымкі з Маладзечна і Смаргоні. Вялікая просьба дапамагчы разабраць пілігрымаў на начлег вечарам 2 ліпеня пасля Святой Імшы на 18.00.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
12 звычайная нядзеля (23-29 чэрвеня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля ў 12.00 і 18.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У сераду і пятніцу ў 9.00. У суботу ва ўрачыстасць абавязковую святых Апосталаў Пятра і Паўла: у 10.00 (за памерлых), у 12.00 і 18.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Чэрвенская набажэнства адбываюцца пасля кожнай Святой Імшы.
Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 5 ліпеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена ў наступную нядзелю 30 чэрвеня пасля Святой Імшы на 10.00. Запісацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі.
Арганізоўваецца паездка ў Будслаў аўтобусам. Выезд у пятніцу 5 ліпеня ў 16.30 і вяртаемся ў Вілейку пасля Святой Імшы апоўначы.
Праз Вілейку пройдуць дзве пілігрымкі з Маладзечна і Смаргоні. Вялікая просьба дапамагчы разабраць пілігрымаў на начлег вечарам 2 ліпеня.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
11 звычайная нядзеля (16 чэрвеня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00; аўторак і чацвер у 18.00; у суботу, за памерлых, у 10.00; у нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Чэрвенская набажэнства адбываюцца пасля кожнай Святой Імшы.
Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 5 ліпеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена ў нядзелю 30 чэрвеня. Запісвацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі.
Арганізоўваецца паездка ў Будслаў аўтобусам. Выезд у пятніцу 5 ліпеня ў 16.30 і вяртаемся ў Вілейку пасля Святой Імшы апоўначы. Кошт 20 руб. Запісваемся каля кніжнага кіоска.
Праз Вілейку пройдуць дзве пілігрымкі з Маладзечна і Смаргоні. Вялікая просьба дапамагчы разабраць пілігрымаў на начлег вечарам 2 ліпеня.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
10 звычайная нядзеля (9 чэрвеня 2024 г.)
Пачынаючы з гэтага тыдня Святыя Імшы будуць адбывацца паводле летняга раскладу: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00; у аўторак і чацвер у 18.00; у суботу, за памерлых, у 10.00; у нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Чэрвенская набажэнства адбываюцца пасля кожнай Святой Імшы.
Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 5 ліпеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена ў нядзелю 30 чэрвеня.
Арганізоўваецца паездка ў Будслаў аўтобусам. Выезд у пятніцу 5 ліпеня ў 16.30 і вяртаемся ў Вілейку пасля Святой Імшы апоўначы. Кошт 20 руб. Запісваемся каля кніжнага кіоска.
Праз Вілейку пройдуць дзве пілігрымкі з Маладзечна і Смаргоні. Вялікая просьба дапамагчы разабраць пілігрымаў на начлег вечарам 2 ліпеня.
У бліжэйшую суботу, 15 чэрвеня, у Старадубаве (вёска каля Муляраў і Золяк) адбудзецца Святая Імша на фундаментах былой капліцы. Пачатак у 13.00.
У кіёсках новыя часопісы Ave Maria і Дыялогю
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
9 звычайная нядзеля (2 чэрвеня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да чацверга ў 9.00 і 18.00. У пятніцу, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, у 12.00 і 18.00. У гэты дзень падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца ўрачыстае прысвячэнне нашай парафіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Запрашаем прыняць удзел у гэтай гістарычнай падзеі. Пастараемся падрыхтавацца праз асабістую малітву і праз споведзь, якая будзе адбывацца з 11.30 і 17.00 у часе адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта.
У суботу, за памерлых, у 10.00.
У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Чэрвенская набажэнства адбываецца пасля Святой Імшы.
Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 5 ліпеня цягніком пад’язджаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена ў нядзелю 30 чэрвеня.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы (26 мая 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана нашага Езуса Хрыста, у 12.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00.
У наступную нядзелю у 10.00 Святая Імша і працэсія Божага Цела. Гэта працэсія з’яўляецца публічнай малітвай аб благаславенне нашага горада, месцаў нашага пражывання, працы, вучобы і адпачынку. Запрашаем прыняць удзел у працэсіі ўсю парафію. Пасля завяршэння працэсіі, прыблізна каля 12.15, і ў 18.00 – Святая Імша.
Маёвае набажэнства на гэтым тыдні раніцай пасля Святой Імшы , а вечарам у 17.30.
Тыдзень пасля Першай Святой Камуніі называецца Белым Тыднем. Дзеці кожны дзень будуць прыходзіць на Святую Імшу ў 18.00, каб прымаць Хрыстовае Цела ў Камуніі. Белы Тыдзень завершыцца ў наступную нядзелю на Святой Імшы ў 10.00.
1 чэрвеня, у першую суботу месяца і сусветны Дзень Дзіцяці, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе збяруцца дзеці, якія сёлета ўпершыню прымаюць Першую Святую Камунію, а таксама усе жадаючыя дзеці з бацькамі. Першакамунійныя дзеці з нашай парафіі едуць арганізавана на аўтамабілях сваіх бацькоў. Бацькі іншых дзецей, калі ёсць такая магчымасць, могуць таксама паехаць самастойна. Просьба, у каго няма магчымасці дабрацца самастойна, запісацца ў сакрыстыі і мы дапаможам даехаць у Будслаў. Сустракаемся ў Будславе каля ўваходу ў касцёл у 10.30.
Інтранізацыя прысвячэння Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса будзе праведзена ва ўсіх парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 7 чэрвеня 2024 года ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нашай парафіі падчас душпастырскай візітацыі адбылася інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў сем’ях. Гэта азначае, што кожная сям’я атрымала абраз і разам са святаром прысвяціла сябе і свой дом Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста.
7 чэрвеня ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў 12.00 і ў 18.00 адбудзецца ўрачыстае прысвячэнне нашай парафіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Запрашаем прыняць удзел у гэтай гістарычнай падзеі. Пастараемся падрыхтавацца да гэтага дня праз асабістую малітву і сакрамэнт споведзі.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
Пілігрымка па святых месцах Брэстчыны
13-14 мая нашы парафіяне здзейснілі пілігрымку па святых месцах, якую ўзначаліў ксёндз пробашч.
Пілігрымка распачалася супольнай малітвай ў касцёле. Першым прыпынкам былі Жыровічы-месца дзіўнай гісторыі і духоўнай сілы, мясціна, дзе ўжо многія стагоддзі захоўваецца легендарная святыня – Жыровіцкі абраз Божай Маці.
Затым шлях пралягаў да іншага цудатворнага каранаванага абраза - Маці Божай Берасцейскай. У касцёле Ўзвышэння Святога Крыжа ў Брэсце адбылася святая Імша, падчас якой пілігрымы маліліся праз заступніцтва Божай Маці.
Пра гісторыю касцёла і паходжанне абраза пілігрымам распавёў ксёндз Вячэслаў Пялінак. Крыху вольнага часу было прысвечана знаёмству з горадам Брэстам, які пакінуў вельмі добрае ўражанне сваім добраўпарадкаваннем, цікавымі малымі архітэктурнымі формамі.
Далей шлях пралягаў у Іванава (былы Янаў-Палескі), дзе ў мясцовым касцёле вернікі пачулі ад ксяндза Паўла Кручэка падрабязную інфармацыю пра падзеі 16 мая 1657 года, калі ў Янаве быў закатаваны казакамі Святы Андрэй Баболя (за адмову пераходзіць у праваслаўе.)
Завяршыўся першы дзень пілігрымкі ў Пінску. Ветліва сустрэў пілігрымаў канцлер Курыі Пінскай дыяцэзіі, ксёндз Андрэй Рылка. Пінская семінарыя падрыхтавала пілігрымам смачную вячэру і камфортны начлег.
Раніцай 14 мая ў Пінскім катэдральным касцёле адбылася Святая Імша. Прагучалі інтэнцыі і малітвы за памерлых родных і блізкіх, парафіян, святароў. У крыпце катэдры пілігрымы запалілі знічы ля магілы кардынала Казіміра Свёнтака і памаліліся аб вечным супакоі для яго душы. Многія пілігрымы таксама памаліліся ў сваіх асабістых інтэнцыях ля труны Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага.
Пасля снедання была магчымасць азнаёміцца з Пінскам. Семінарыя размешчана ў найпрыгажэйшым месцы, на беразе р. Піны. Увесь архітэктурны ансамбль, катэдра пакінулі незгладжальныя ўражанні.
Далей пілігрымаў чакала яшчэ адна святыня- Санктуарый Маці Божай Лагішынскай— Каралевы Палесся – цудатворны абраз якой, каранаваны Папскімі каронамі, знаходзіцца ў галоным алтары касцёла Св.Пятра і Паўла ў Лагішыне. Перад цудатворным абразом пілігрымы маліліся аб умацаванні веры, аб духоўным і фізічным здароўі, аб дабрабыце сваіх сем'яў. Ксёндз пробашч Андрэй Шут распавёў пра гісторыю з'яўлення іконы, пра тое, як яна шануецца вернікамі.
На далейшым шляху вернікаў чакаў абед у г. Баранавічы, арганізаваны братамі-вярбістамі у Доме Святой Тройцы. Пасля абеда адбылася экскурсія ў музеі Бібліі. А ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай пілігрымы памаліліся Літаніяй да маці Божай разам з пробашчам айцом Конрадам Патыка. Пасля малітваў і спеваў ён распавёў пра гісторыю стварэння парафіі і з'яўлення храма.
Вяртаючыся дадому, пілігрымы наведалі магілы земляка айца Андрэя Ахрэма, францішканіна, пахаванага ў Івянцы, і ксяндза каноніка Дзмітрыя Барылы ў Ракаве. Пры запаленых знічах прагучалі "Нешпары" і "Радуйся, Марыя".
Вярталіся позна, крыху стомленыя, але шчаслівыя, духоўна ўзбагачаныя, перапоўненныя уражаннямі.
Удзельнікі пілігрымкі дзякуюць Пану Богу за магчымасць здейсніць так духоўна багатую і змястоўную пілігрымку, святарам, якія прымалі пілігрымаў у сваіх парафіях, ксяндзу пробашчу Аляксандру за арганізацыю пілігрымкі.
Нядзеля Спаслання Духа Святога (19 мая 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні:
У панядзелак, свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла, другі дзень урачыстасці Спаслання Духа Святога, у 12.00 і 18.00. У аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00.
У наступную нядзелю адзначым урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Святая Імша: у 10.00, 12.00 і 18.00.
У пятніцу 24 мая ў 19.00 адбудзецца генеральная рэпетыцыя ўрачыстасці Першай Святой Камуніі і Першая Споведзь.
У наступную нядзелю падчас Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі.
1 чэрвеня, у першую суботу месяца і сусветны Дзень Дзіцяці, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе збяруцца дзеці, якія сёлета ўпершыню прымуць Першую Святую Камунію, а таксама усе жадаючыя дзеці з бацькамі. Першакамунійныя дзеці з нашай парафіі едуць арганізавана на аўтамабілях сваіх бацькоў. Бацькі іншых дзецей, калі ёсць такая магчымасць, могуць таксама паехаць самастойна. Просьба, у каго няма магчымасці дабрацца самастойна, запісацца ў сакрыстыі і мы дапаможам даехаць у Будслаў. Сустракаемся ў Будславе каля ўваходу ў касцёл у 10.30.
2 чэрвеня у 10.00 Святая Імша і пасля працэсія Божага Цела. Гэта працэсія з’яўляецца публічнай малітвай аб благаславенне нашага горада, месцаў нашага пражывання, працы, вучобы і адпачынку. Запрашаем прыняць удзел у працэсіі ўсю парафію.
Інтранізацыя прысвячэння Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса будзе праведзена ва ўсіх парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 7 чэрвеня 2024 года ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нашай парафіі падчас душпастырскай візітацыі адбылася інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў сем’ях. Гэта азначае, што кожная сям’я атрымала абраз і разам са святаром прысвяціла сябе і свой дом Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста.
7 чэрвеня ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў 12.00 і ў 18.00 адбудзецца ўрачыстае прысвячэнне нашай парафіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Запрашаем прыняць удзел у гэтай гістарычнай падзеі. Пастараемся падрыхтавацца да гэтага дня праз асабістую малітву і сакрамэнт споведзі.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
7 Велікодная нядзеля (12 мая 2024 г.)
Святая Імша ў панядзелак у 9.00, у аўторак (дзень малітвы за памерлых у велікодным часе) у 10.00 (Імша за памерлых), у сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, нядзелю СПАСЛАННЯ ДУХА СВЯТОГА, у 10.00, 12.00 і 18.00.
Маёвыя набажэнствы з навэннай да Духа Святога ў працоўныя дні адбываюцца пасля Святой Імшы на 9.00 і 18.00. У дні вольныя ад працы толькі раніцай.
Заўтра выезд у пілігрымку па святых месцах Брэстчыны ў 5.30. Збіраемся ў касцёле на малітву і арганізацыйныя аб’явы. Пасля малітвы выезд. Для поўнага ўдзелу ў супольных малітва просьба ўзяць з сабою парафільныя спеўнікі і пасля іх трымаць пад рукой. Прыпамінаем, што для наведвання сабора і манастыра ў Жыровічах, каб ушанаваць праваслаўныя традыцыя, жанчынам будуць неабходныя хустачкі (платкі) і спадніцы. Наша пілігрымка па святых месцах, таму наогул будзем памятаць пра сціплае адзенне, годнае гэтых месцаў. Прагноз надвор’я на гэтыя дні вельмі камфортны, але галоўнае, каб мы не забыліся ўзяць з сабою пазітыўны настрой і усмешкі.
Пілігрымы будуць прымаць удзел у Святой Імшы каля цудоўных абразоў у Брэсце і Лагішыне (інтэнцыі за жывых аб Божае благаславенне). У катэдральным касцёле ў Пінску адбудзецца святая Імша за памерлых. Жадаючыя могуць далучыць свае інтэнцыі, праз запіс у сакрыстыі.
У наступную нядзелю у 10.00 хлопцы, якія на працягу года былі кандыдатымі, урачыста будуць прынятыя ў міністранты. Але іх яшчэ чакае экзамен і рэпетыцыя свята ў суботу ў 18.00.
У суботу ў 19.00 адбудзецца першая рэпетыцыя перад урачыстасцю Першай Святой Камуніі
У кіёсках новы часопіс Ave Maria
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
Актуальнасці
-
Малітоўнік для сем"яў
У нашым кіёску з’явіўся малітоўнік для сем'яў. У ім сабраны найважнейшыя малітвы, якімі мы можам маліцца адзін за аднаго да Пана Бога. Малітоўнік будзе карысным для ўсіх, хто жадае штодзённа прасіць аб Божым благаслаўленні для сваёй сям’і. У ім змешчаны малітвы да Крыві Хрыста аб абароне сям'і, аб благаслаўленні сям’і,… -
5 звычайная нядзеля (8 лютага 2026 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу і суботу (за памерлых) у 10.00. У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. У сераду, 11 лютага, адзначаецца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрд, і гэты дзень з’яўляецца Сусветным Днём хворых. Святая Імша ў 12.00 і… -
4 звычайная нядзеля (1 лютага 2026 г.)
У ПАНЯДЗЕЛАК, 2 лютага, Свята Ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 12.00 і ў 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць той дзень, калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак… -
2 звычайная нядзеля (18 студзеня 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах згодна з раскладам. Душпастырская візітацыя адбываецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла ёсць магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі… -
Нядзеля Хросту Пана (11 студзеня 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах згодна з раскладам. Душпастырская візітацыя адбываецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла ёсць магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі… -
2 нядзеля пасля Нараджэння Пана (4 студзеня 2026 г.)
На гэтым тыдні: У аўторак 6 студзеня, адзначым урачыстасць абавязковую АБ’ЯЎЛЕННЕ ПАНА альбо ТРОХ КАРАЛЁЎ. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад асвячэння вады, крэйды, кадзіла і золата. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны… -
1 тыдзень пасля Божага Нараджэння (28 снежня 2025 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак і аўторак, чарговыя дні актавы Божага Нараджэння, у 10.00 і 18.00. У сераду, 31 снежня, у 10.00 і пасля ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2026 года: 23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта 00.00 – урачыстае благаславенне 00.05 – Святая Імша 1 студзеня, чацвер, урачыстасць… -
4 нядзеля Адвэнту (21 снежня 2025г.)
У панядзелак Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У аўторак Святая Імша Раратняя ў 6.30. У сераду 24 снежня з раніцы яшчэ Адвэнт і Святая Імша ў 10.00. Вечарам у сераду, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбудзецца ў нашых сем’ях з'яўляецца найважнейшым… - 3 нядзеля Адвэнту (14 снежня 2025 г.)




