На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла, другі дзень урачыстасці Спаслання Духа Святога, у 12.00 і 18.00; у сераду і пятніцу ў 9.00, у аўторак і чацвер у 18.00, у суботу за памерлых у 10.00, у наступную нядзелю, Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы, у 10.00, 12.00 і 18.00.
Чэрвенскія набажэнствы адбываюцца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы, у нядзелю пасля Святой Імшы ў 10.00.
22 чэрвеня адбудзецца працэсія Божага Цела. На гэтую працэсію запрашаем усю парафію. Дзеці, моладзь і дарослыя, якія прынялі ў гэтым годдзе 1 Святую Камунію і сакрамэнт Бежмавання будуць у ёй мець спецыяльныя абавязкі.
Плануем аднадзённую пілігрымку на фэст у Будслаў 4 ліпеня. Цягніком даезжаем да станцыі Крывічы і далей ідзём пешшу. Арганізацыйная інфармацыя будзе пададзена на ўсіх Святых Імшах у нядзелю 29 чэрвеня.
Інтэнцыя Брацтва Жывога Ружанца у гэтым месяцы – Молімся аб Божым благаслаўленні і дарах Духа Святога для Папы Льва XIV.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!