background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

13 звычайная нядзеля (29 чэрвеня 2025 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак у 9.00; у аўторак і чацвер у 18.00; у сераду, з удзелам пілігрымаў, у 8.00; у суботу за памерлых у 10.00; у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. У пятніцу Святой Імшы не будзе.

Плануем аднадзённую пілігрымку на фэст у Будслаў 4 ліпеня. Цягніком даязджаем да станцыі Крывічы і далей ідзём пешшу.

Што павінен ведаць пілігрым:

Выезд з Вілейкі ў 8.55. Набываем самастойна білет да станцыі Крывічы.

Прыбываем у Крывічы ў 9.35. Непатрэбныя рэчы перагружаем у аўтамабіль. Строімся ў калону і вырушаем у бок Будслава.

Вяртанне да дому кожны абдумвае самастойна.

Мець з сабою: Заплечнік, ваду, Ружанец, спеўнік нашай парафіі, дажджавік,  сухпаёк, карымат (пасцілка, дыванок, каб сядаць падчас прыпынкаў), індывідуальную аптэчку (асабліва супраць мазалёў).

Апранаемся: сціпла (не можа быць кароткіх шортаў і адкрытых маек). Галаўны ўбор. Абутак разношаны. Бяром з сабою хустачку пілігрыма з мінулых гадоў (ярка-лімонны колер). Хто не мае такой хустачкі, таму будзе пазычана на час пілігрымкі і фэсту.

Бяром рэчы неабходныя на фэсце ў Будславе (святочнае адзенне, цёплыя рэчы і дажджавік).

Сёння адбываецца запіс пілігрымаў.

Аўтобус на Будслаў адправіцца пятніцу ў 16.00 з плошчы ад касцёла.

Праз Вілейку пройдуць пілігрымкі з Маладзечна і Смаргоні, і каля Вілейкі з Ліды. Але нам трэба будзе размесціць на начлег пілігрымаў толькі са Смаргоні. Гэтыя пілігрымы прыбудуць у Вілейку ў аўторак 1 ліпеня. Пасля вячэрняй Святой Імшы, гэта азначае ў 18.30, мы запрашаем да сябе на начлег. Просьба, каб як і мінулыя гады, гасцінна запрасіць пілігрымаў да сябе.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

 

 

 

 

 

 

Прочитано 169 раз