background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Суббота, 03 Февраль 2018 19:40

5 звычайная нядзеля (4 лютага 2018 г.)

У панядзелак, 5 лютага, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба, солі і вады, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.

Святая Імша ў аўторак, сераду, чацвер, пятніцу і суботу ў 10.00.

У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00. 11 лютага, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, і гэты дзень адзначаецца як Сусветны Дзень хворых. Святая Імша на 12.00  будзе цэлебравацца аб Божае благаславенне і дар здароўя. Перад Імшою карткі з інтэнцыямі належыць прынесці ў сакрыстыю. Падчас Святой Імшы на 12.00 будзе ўдзелены Сакрамэнт Намашчэння хворых. Гэты Сакрамэнт можа прыняць кожны, хто патрабуе здароўе душы альбо цела, і будзе адпаведна падрыхтаваны. Перад прыняццем гэтага Сакрамэнта належыць скарыстасць са Споведзі. Споведзь не абавязкова адкаладваць на апошні дзень, але можна скарыстаць раней, найважнейшае, каб на момант прыняцця Сакрамэнту Намашчэння быць у стане Асвячальнай ласкі, гэта азначае без граху.

Пастараемся давезці да касцёла на гэтую Імшу хворых і састарэлых з нашых сем’яў.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца ў суботу, згодна з раскладам.

У нашым касцёле можна набыць ГРАМНІЧНЫЯ СВЕЧКІ.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: у панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 10.00. У пятніцу, 2 лютага, свята ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць, той дзень калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Просьба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу касцёла. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому.

Субота, 3 лютага, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога ў для тых, хто мае хваробы горла.

У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.

На гэтым тыдні прыпадае першая пятніца месяца. Магчымасць споведзі за 45 хвілін перад Святой Імшой, а пасля Імшы адбудзецца сустрэча з брацтвам Жывога Ружанца.

У чацвер, пасля Святой Імшы на 10.00, адбудзецца разборка калядных дэкарацый і стаенкі. Таму агромная просьба да мужчын, жанчын і моладзі дапамагчы ў гэтых працах. Спадзяюся на зразуменне.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца ў суботу, згодна з раскладам.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Душпастырская візітацыя

29.01-31.01.18

Панядзелак

з 15.00

Забар’е, Каўшэвічы, Ілля

 

 

Аўторак

З 12.00

Абадоўцы, Цагельня

 

З 14.00

 Шклозавод

 

З 16.00

Вязынь, Вязынка

 

 

Серада

З 12.00

Чыжэвічы

 

З 12.30

Лыцавічы, Муляры

 

З 18.00

ПРАПУШЧАНЫЯ АДРАСЫ ПА Г. ВІЛЕЙКА

 

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: ад панядзелка да суботы ў 10.00. Толькі ў чацвер, як выключэнне, у 8.30. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

У чацвер, 25 студзеня, свята Навяртання Апостала Паўла.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца ў суботу, згодна з раскладам.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Душпастырская візітацыя

22.01-27.01.18

Панядзелак з 14.00 альбо 17.00

Порса

Лаўрыновіча, Новая, Зарэчная, Яблыневая, Юбілейная, Маладёжная, Заазёрная, Сільвановіча, Альперовіча, Радніковая, Каляды, Любанская Жалігоўскага

Аўторак з 12.00 альбо 17.00

Зав.Гідрабудаўнікоў, зав.Берагавы, Казея, Купрыянава, Кашэвога, Касмадзем’янскай, Чкалава, Каралёва,зав.Каралёва, Васточная, зав. Васточны, зав. 2 Васточны,

Чарняхоўскага,зав.Чарняхоўскага, Меліяратараў, Асланава, Купалы, Коласа.

        Серада з 12.00 альбо 17.00

Валынца, Волкава, Касманаўтаў, Мірная, Заслонава, Жоўткі, Церашковай, Мікалаева, Некрасава, Дабравольскага, Сонечная,Будаўнікоў, Зубовіча, Асенняя, зав. 1 Прамысловы,

         Чацвер з 17.00

Вілейская, Куранецкая,  Зав.Гістарычны, Крывіцкая, зав.Крывіцкі, Цветочная, Хвойная, Звёздная

Вёскі: Снежкава, Карвелі

    Пятніца з 12.00 альбо 17.00

Георгіеўская

Гарадзішчанская

        Субота

з 11.30

Куранец

з 15.00

Любань

 

 

 

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: ад панядзелка да суботы ў 10.00, у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў, так называная каляда.

Каляда — гэта перш за ўсё падзяка Богу за атрыманыя ласкі ў мінулым годзе і малітва аб апецы ў наступным, а таксама магчымасць асабістага знаёмства са святаром. У Каталіцкім Касцёле да душпастырскага візіту абавязвае кананічнае права, якое прадпісвае наведванне сем’яў для пашырэння веры і аказання неабходнай духоўнай дапамогі. Для таго, каб дадзеная рэлігійная падзея прайшла належным чынам, неабходна стварыць адпаведныя ўмовы: засцяліць стол белым абрусам, на якім будуць знаходзіцца крыж, альбо абраз і свечка. Асаблівасцю душпастырскай сустрэчы з’яўляецца тое, што ў ёй павінна ўдзельнічаць уся сям’я. Таму сям'я абавязана даведацца, у які дзень і ў якую гадзіну святар наведае дом, каб усе члены сям’і маглі ў гэты час быць дома. Душпастырская візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне.

У кіосках можна набыць новы часопіс Ave Maria i рэлігійны каляндар на 2018 г

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Душпастырская візітацыя

 

15-20.01.18

 

Панядзелак з 14.00 альбо 17.00

Вул. Кастрычніцкая

 

Аўторак: з 12.00 альбо 17.00

вул. 17 верасня,

пл. Свабоды, зав. Школьны, Наберажная, Молакава, вул. Ходзькі,  Інтэрнацыянальная, Дзяржынскага, Шубіна, Прывакзальная

Серада з 12.00 альбо 17.00

вул. Савецкая,

Незалежнасці 2, 2/1, 2/2, 2/4, 2/4а

 

Чацвер з 12.00 альбо 17.00

Незалежнасці 4, 6, 6/1, 8/1, 8/2, 10/1, 10/2, 10/3, 14

 

Пятніца з 12.00 альбо 17.00

Незалежнасці 16/1, 16/2, 18, 20, 22 вул. Стаханаўская, Івонцавічы

Субота з 12.00

Шылавічы, Асіпавічы, Гліннае, Каловічы, Більцэвічы в. Крывое Сяло

 

              з 15.00

 Ізбіно, Макаўе

 

 

 

 

 


Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: ад панядзелка да суботы ў 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў, так называная каляда. У гэтым годзе яна распачнецца з 8 студзеня.

Каляда — гэта перш за ўсё падзяка Богу за атрыманыя ласкі ў мінулым годзе і малітва аб апецы ў наступным, а таксама магчымасць асабістага знаёмства са святаром. У Каталіцкім Касцёле да душпастырскага візіту абавязвае кананічнае права, якое прадпісвае наведванне сем’яў для пашырэння веры і аказання неабходнай духоўнай дапамогі. Для таго, каб дадзеная рэлігійная падзея прайшла належным чынам, неабходна стварыць адпаведныя ўмовы: засцяліць стол белым абрусам, на якім будуць знаходзіцца крыж, альбо абраз і свечка. Асаблівасцю душпастырскай сустрэчы з’яўляецца тое, што ў ёй павінна ўдзельнічаць уся сям’я. Таму сям'я абавязана даведацца, у які дзень і ў якую гадзіну святар наведае дом, каб усе члены сям’і маглі ў гэты час быць дома. Душпастырская візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне. Урокі рэлігіі распачнуцца пасля калядных канікул з 13 студзеня.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Душпастырская візітацыя

08-13.01.18


Панядзелак з 12.00 альбо 17.00

Вул. Гагарына 8, 10/1, 10/3, 12,12/1, 12/2, 12/2а, 12/3, 12/4

 

 

 

Аўторак з 12.00 альбо 17.00

Вул. Гагарына 14, 14/1,16, 16/1, 16/2, 16/3, 9, 11, 13, 15, 17, 19, 23, 25, 27

 

 

Серада з 12.00 альбо 17.00

Вул. Чапаева 2, 60, 62, 64, 72, 74

 

 

Чацвер з 12.00 альбо 17.00

Вул. Талстога 12, 13А, 36, 38, 40, 49, 51, 53, 55, 59

 

 

Пятніца з 12.00 альбо 17.00

вул. Камарова 5, 6, 9, 13

Вул. Чырвонаармейская, Вадап’янава, Сацыялістычная, Горкага, Пушкіна, Маркава, Астроўскага, Камсамольская,Чайкоўскага,

 

 

Субота з 12.00

Піянерская, Партызанская, Садовая, зав.Лугавы, вул.і зав.Зялёны, Стаўкі, Наберажная, вул. 1 Мая 39, 45, 47,

З 16.00

вул. 1 Мая 57, 63, 67, 72, 74, 75, 76, 77, 81а, 85, 87, 97, 97Б, 105В, 105Г

 

 

 

Ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2018 года:  23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, 00.00 - урачыстае благаславенне, 00.05 – Святая Імша.

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Панядзелак, урачыстасць абавязковая Найсвяцейшай Панны Марыі Багародзіцы, у 12.00 і 18.00; аўторак, серада, чацвер і пятніца ў 10.00.

У суботу – урачыстасць абавязковая Аб’яўлення Пана, альбо традыцыйная назва Трох Каралёў. Святая Імша ў 10.00, складковая за памерлых, 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення крэйды, золата, кадзіла і вады. Крэйдай пазначым дзверы нашым дамоў і кватэр. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны выконваць працу, якую можам перанесці на іншы дзень.

У наступную нядзелю адзначым свята Хросту Пана. Падчас кожнай Святой Імшы асвячэнне вады і акрапленне на ўспамін прынятага намі Хросту. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Для асвячэння ваду прыносім з сабою.

Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў, так называная каляда. У гэтым годзе яна распачнецца з 8 студзеня. Душпастырская візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне.

Урокі рэлігіі распачнуцца пасля калядных канікул з 13 студзеня.

У кіосках можна набыць рэлігійны каляндар на 2018 г

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Пані Ядвіга Пастэрнак, якая ў часы пераследу мужна захоўвала і пераказвала іншым хрысціянскую веру, атрымала ліст ад Апостальскага Нунцыя ва Украіне Клаўдыё Гуджэроцці.

На перыяд Адвэнту аднаўляем рубрыку “Чытанне духоўнай літаратуры”. Запрашаем сярод мітусні працоўнага дня затрымацца на некалькі хвілінак, каб разам пачытаць духоўную літаратуру і паразважаць над прачытаным.  Абнаўленні будуць падавацца кожны аўторак і чацвер.

На перыяд Адвэнту аднаўляем рубрыку “Чытанне духоўнай літаратуры”. Запрашаем сярод мітусні працоўнага дня затрымацца на некалькі хвілінак, каб разам пачытаць духоўную літаратуру і паразважаць над прачытаным.  Абнаўленні будуць падавацца кожны аўторак і чацвер.

30 лістапада Касцёл успамінае святога Андрэя, апостала. Зазвычай гэты ўспамін прыпадае на апошнія дні перад распачаццем ціхага і сціплага перыяду Адвэнта. Згодна з традыцыяй гэта час забавы, які называецца “Андрэйкамі”.

Актуальнасці

  • 28 і 29 звычайная нядзеля (12 і 19 кастрычніка 2025 г.)
    28 і 29  звычайная нядзеля (12 і 19 кастрычніка 2025 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00 Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы,…
  • 27 звычайная нядзеля (5 кастрычніка 2025 г.)
    27  звычайная нядзеля (5 кастрычніка 2025 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У аўторак, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, у 12.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00 Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца…
  • 25 звычайная нядзеля (21 верасня 2025 г.)
    25  звычайная нядзеля (21 верасня 2025 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, у свята Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, у 12.00 і 18.00. У аўторак толькі раніцай у 9.00. У сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00 Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай…
  • 24 звычайная нядзеля (14 верасня 2025 г.)
    24  звычайная нядзеля (14 верасня 2025 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Заняткі па рэлігіі распачнуцца 4 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзена за тыдзень да пачатку катэхізацыі. Просім сёння…
  • 23 звычайная нядзеля (06 верасня 2025 г.)
    23  звычайная нядзеля (06 верасня 2025 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У сераду ў 9.00. Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, будзем святкаваць з 12 па 14 верасня: Пятніца 12 верасня, дзень ушанавання Крыжа Езуса Хрыста і Яго…
  • 22 звычайная нядзеля (31 жніўня 2025 г.)
    22  звычайная нядзеля (31 жніўня 2025 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Заняткі па рэлігіі распачнуцца 4 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзена за тыдзень да пачатку катэхізацыі. Просім сёння…
  • 21 звычайная нядзеля (24 жніўня 2025 г.)
    21  звычайная нядзеля (24 жніўня 2025 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак і пятніцу ў 9.00. У сераду і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. 30 жніўня ў суботу запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў,…
  • 19 звычайная нядзеля (10 жніўня 2025 г.)
    19  звычайная нядзеля (10 жніўня 2025 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У пятніцу, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00,…
  • 14–18 звычайная нядзеля (6 ліпеня–10 жніўня 2025 г.)
    14–18  звычайная нядзеля (6 ліпеня–10 жніўня 2025 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.  У нядзелю, 20 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў з…