Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелака да чацверга ў 10.00. У пятніцу ў 18.00. У суботу (складковая за памерлых) у 10.00. У наступную нядзелю: Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні:
У панядзелак свята св. Язафата, біскупа і мучаніка.
У пятніцу ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай).
У суботу ўспамін св. Альжбеты венгерскай, законніцы.
Яго Эксцэленцыя Біскуп Юрый Касабуцкі выказвае шчырую ўдзячнасць за падтрымку яго і яго блізкіх у дзень пахавання маці. Бп Юрый дзякуе за памяць, за малітву і за прысутнасць дэлегацыі з Вілейкі на пахаваннях.
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 рэпетыцыя хора дзяцей перад урачыстасцю св. Цэцыліі, а пасля Святой Імшы на 18.00 адбудзецца рэпетыцыя для дарослых.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.