Набажэнствы на гэтым тыдні: Ад панядзелака да чацверга, актава ўрачыстасці Усіх Святых, 9.15 – выпамінкі і Ютрань, у 10.00 – Святая Імша; у 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых, у 18.00 – Святая Імша. У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У суботу: Святая Імша (складковая за памерлых) у 10.00. У наступную нядзелю: Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Сёння ў 18.00 адбудзецца Святая Імша за айца Андрэя Ахрэм у пятую гадавіну смерці.
Працяг заняткаў па рэлігіі адбудзецца пасля школьных канікул 10 лістапада.
Некалькі апошніх год існавала думка пра набыццё арганаў для нашага касцёла. Ужо шмат год мы выкарыстоўвалі, як музычны інструмент, звычайны клавішнік Ямаха, які не можа пераказаць усю прыгажосць арганнага гучання. Ужо знойдзена фірма, якая можа нам прадаставіць для набыцця электронны арган італьянаскай прадукцыі VISCOUNT DOMUS, і падпісана з ёй пагадненне. Хоць гэта арган электронны, без труб, але зможа гучаць як прафесійны сапраўдны арган. Арган мае два мануалы па 5 актаў і дадатковыя нажныя 32 клавішы, 50 рэгістраў, 38 галасоў барочнага і 38 галасоў рамантычнага гучання.
Плануецца, гэты арган даставіць ў нашую парафію да дня св. Цэцыліі 22 лістапада, калі парафіяльны хор ANGELI будзе святкаваць 15 - годдзе свайго існавання. Да гэтага часу нам патрэбна сабраць патрэбную суму для набыцця аргана і яго транспарціроўку ў Беларусь. Ахвяраванні будуць збірацца ў сакрыстыі запісваючы іх у кнігу ахвярадаўцаў. Прашу аб зразуменне і пасільную дапамогу.
2 лістапада, у дзень успаміну ўсіх памерлых верных, адышла да вечнасці маці Яго Эксцэленцыі Біскупа Юрыя Касабуцкага. Пахаванне адбудзецца заўтра ў касцёле св. Юзафа ў Маладзечна ў 12.00.
Сёння пасля Святой Імшы на 18.00 адбудзецца агульная рэпетыцыя хора перад урачыстасцю св. Цэцыліі. Чакаем дзяцей, моладзь і дарослых.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.