30 жніўня 2003 года адбылася першая рэпетыцыя хора і першае знаёмства з удзельнікамі. На той час гэта была невялічкая група моладзі, якая прагнул быць карыснай Богу і парафіі.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/1108-15-gadovaya-gistoryya-hora-angeli-fotazdymkah-i-slovah-kiranika-hora#sigProGalleria8f9bdbde2c
Ужо 13 верасня 2003 года мы падрыхтавалі нашу першую супольную справу для парафіі – правялі адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнт на Урачыстасць Узвышэння Святога Крыжа.
Удалося здабыць невялічкі інструмент – просценькую “Ямаху”, і ўжо 21 верасня на дзіцячай Св. Імшы загучалі спевы не толькі пад гітару. З часам неабходна было развівацца і быў набыты новы інструмент, якім карысталіся да сённяшняга дня. Цяпер маем вялікую радасць, што з гэтага года зможам спяваць пад гучанне аргана.
У дзень успаміну Анёлаў Ахоўнікаў (2 кастрычніка 2003 года) мы падрыхтавалі першыя спеўнікі-раздрукоўкі, якія кожны раз раздавалі, каб спяваць разам з парафіяй. А ўжо 18 чэрвеня 2003 з’явіліся нашыя першыя парафіяльныя спеўнікі “Хвалім Пана разам з Анёламі”, якія налічвалі 256 спеваў.
У 2005 годзе быў выдадзены другі наклад парафіяльных спеўнікаў, які налічваў ужо 393 спевы, а таксама тэксты малітваў і набажэнстваў у розныя літургічныя перыяды года.
У 2011 годзе выйшла трэцяе выданне спеўнікаў, да якога далучылі ўсё тое, што ўдалося вывучыць за гэтыя гады. У гэта выданне ўвайшло 500 спеваў. Але і цяпер хор не стаіць на месцы і ўжо вельмі многа спеваў, якія гучаць у касцёле на Святых Імшах і падчас пілігрымак, новыя.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/1108-15-gadovaya-gistoryya-hora-angeli-fotazdymkah-i-slovah-kiranika-hora#sigProGalleria1ef2b70337
У дзень успамін Святой Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і спеваў, у 2004 годзе хор атрымаў назву “Angeli”, что азначае Анёлы. Чаму? Бо кожны з нас імкнецца упрыгожваць сваім спевам Святые імшы і іншыя набажэнствы, як гэта робяць Анёлы – ціха, непрыкметна, але з вялікай радасцю. Анёлы – гэта тыя, хто любяць Бога, Яго праслаўляюць і Яму дапамагаюць, а таксама пастаянна стараюцца захоўваць блізкую сувязь са сваім Стварыцелем.
Праз некалькі год у 2005 годзе да моладзевай групы далучыўся хор дарослых, а таксама дзяцей. За 15 год існавання хора да яго супольнасці прыналежыла вельмі шмат удзельнікаў. Хтосьці спявае па сённяшні дзень, хтосьці з прычыны розных абавязкаў ужо не можа наведваць рэпетыцыі, але ўсе мы ствараем адну вялікую сям’ю Ангелі, якая аб’ядноўваецца ў малітве.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/1108-15-gadovaya-gistoryya-hora-angeli-fotazdymkah-i-slovah-kiranika-hora#sigProGalleriacf14e766df
Разам мы сапраўды перажылі вельмі шмат розных падзей.
Мы прымалі ўдзел у радыё-Імшах у архікатэдральным касцёле ў Мінску, спявалі на Спеў на Урачыстаць Маці Божай ружанцовай ў Ракаве, спявалі падчас Эўхарыстычнага кангрэсу ў Маладзечна на Св. Імшы, якую ўзначальваў кс. кардынал Казімір Свёнтек, а нават занялі першае месца ў конкурсе спеваў і творчасці на тэму Эўхарыстыі. Наш хор быў запрошаны ў Германію, каб упрыгожваць спевам урачыстасці у г. Патэрборне, а таксама, каб даваць канцэрты ў розных гарадах Германіі не толькі з рэлігійнымі спевамі, але і з прадстаўленне беларускіх спеваў і танцаў. Вялікім гонарам для нас быў спеў на Святых Імшах для пілігрымаў падчас Будслаўскіх урачыстасцяў, спеў на Св. Імшы падчас начнога чування ў Мінскай архікатэдры, спеў на шматлікіх прыміцыйных Св. Імшах. Наш хор вельмі старанна рыхтаваўся да Імшы-відэатрансляцыі з нашага касцёла на свята Божага нараджэння. За гэты час былі выдадзеныя 2 дыскі – “Радасная вестка” са спевамі на Божае Нараджэнне і “Хвалім Пана”, у які ўвайшлі спевы праслаўлення.
І таксама самае важнае – гэта упрыгожванне спевам шматлікіх ўрачыстасцяў нашай Вілейскай парафіі.
Думаю, што многія з прыемнасцю ўзгадваюць і калядаванне па дамах нашых парафіянаў да позняга вечара, калі мы стараліся падзяліцца радасцю праз спеў і кароткія інсцэніроўкі на тэму Божага нараджэння, святкаванне Новага года тут пры касцёле. За гэты час не мала было праведзена канцэртаў з нагоды розных урачыстасцяў, як тут у касцёле, так і ў Вілейскім Доме культуры.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/1108-15-gadovaya-gistoryya-hora-angeli-fotazdymkah-i-slovah-kiranika-hora#sigProGalleriae6d26f418d
Першапачатковая ідэя стварэння хора пры нашай парафіі была з мэтай сабраць не прафессіяналаў у музыцы, а людзей, якія прагнуць жыць з Богам, узрастаць у Яго любові і ёю дзяліцца з іншымі. Ніколі не было і няма ніяйкіх кастынгаў, каб прыналежаць да хора, неабходнае толькі жаданне дзяліцца тым дарам, які мы маем з іншымі людзьмі. Удзел у хоры быў неад’емнай часткай жыцця ўсіх яго ўдзельнікаў. Разам мы і адпачывалі - наведвалі выстаўкі, тэатры, кінатэатры, батанічны сад, перажывалі свае рэкалекцыі, наведвалі сядзібу Агінскага, касцёл у Гервятах. Нават з часткаю ўдзельнікаў можам смела сказаць, што разам бачылі і Крым, і Рым.
Калі падвесці вынік гэтых 15 год, то гэта была і ёсць неад’емная частка жыцця яго ўдзельнікаў, у якой галоўным кіраўніком з’яўляецца Бог.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/1108-15-gadovaya-gistoryya-hora-angeli-fotazdymkah-i-slovah-kiranika-hora#sigProGalleriad7a28b9216