Распачалося святкаванне Св. Імшой, падчас якой дзякавалі Богу за існаванне парафіяльнага хора, за ўсіх тых, хто прыналежыў да супольнасці хора на працягу гэтага часу і таксама прасілі Божага благаслаўлення на далейшае развіццё. Пасля Эўхарыстыі ксёндз канонік Аляксандр Барыла, пробашч нашай Вілейскай парафіі, асвяціў і прэзентаваў электронны арган, які з гэтага моманту будзе служыць парафіі падчас малітваў і набажэнстваў. У сваёй прамове кс. Аляксандр выказаў радасць з прычыны таго, што атрымалася рэалізаваць даўнюю задуму і дзякуючы ахвярам парафіян набыць музычны інструмент.
Пасля прэзентацыі і асвячэння аргана адбыўся канцэрт-малітва, які правёў хор «Angeli» для сабраных вернікаў. На пачатку канцэрта кіраўнік хора Анна Аўсейчык узгадала этапы станаўлення і развіцця хора, а таксама адзначыла, што першапачатковай ідэяй была мэта сабраць не прафессіяналаў у музыцы, а людзей, якія прагнуць жыць з Богам, узрастаць у Яго любові і ёю дзяліцца з іншымі. “Калі падвесці вынік гэтых 15 год, то гэта была і ёсць неад’емная частка жыцця яго ўдзельнікаў, у якой галоўным кіраўніком з’яўляецца Бог”, – падкрэсліла Анна. Падчас адмысловага канцэрту хор прадставіў не толькі разнастайныя рэлігійныя творы пад гучанне аргана, але таксама каментарыі-малітвы, у якіх разам з усімі прысутнымі разважаў пра жыццё і пакліканне чалавека ў Святле Божай Любові.
Закончылася святкаванне святочнай сустрэчай усіх харыстаў, а такасама ўсіх тых, хто прыналежыў да хора на працягу 15 год, у парафіяльным доме.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/1109-cvyatkavanne-15-goddzya-isnavannya-nashaga-parafiyalnaga-horu-i-prezentatsyya-novaga-argana#sigProGalleriae7f915c4a7