background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Четверг, 29 Март 2018 22:42

Літургія Вячэры Пана ў нашай парафіі

Автор 
Оцените материал
(3 голосов)

У Вялікі чацвер Касцёл распачынае Святы пасхальны трыдуум.

Увечары вернікі нашай парафіі сабраліся на Літургію Вячэры Пана, якая ўзгадвае Апошнюю вячэру Езуса з вучнямі. У гэты дзень Касцёл успамінае ўстанаўленне Езусам Сакрамэнту Эўхарыстыі і святарства.

Напачатку Літургіі дзеці ад імя ўсёй парафіі павіншавалі нашых душпастыраў з гэтым успамінам, падзякавалі ім за ахвярнае служэнне і пажадалі быць па-сапраўднаму шчаслівымі святарамі. Таксама парафіяне асаблівым чынам падзякавалі пробашчу парафіі кс. Аляксандру, які ўжо 15 год ахвярна і рупліва нясе служэнне на Вілейскай зямлі.

У Літургіі слова вернікі разважалі над наказам братняй любові, які Езус пакінуў нам падчас Сваёй Апошняй вячэры.

Напрыканцы Св. Імшы Езус Эўхарыстычны быў урачыста перанесены ў падрыхтаванае месца адарацыі “цямніцу”, якая нагадвае аб арышце Хрыста ў Аліўным садзе і праведзеную ў вязніцы ноч.

 

Фота Аксаны Бажко


Прочитано 1119 раз Последнее изменение Четверг, 29 Март 2018 22:47
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии