У лісце арцыбіскуп дасылае віншаванні і прывітанне з украінскай зямлі. Пані Ядвіга падзякавала за атрыманы ліст і запэўніла ў сваёй малітве.
Поўны тэкст лісту.
АПОСТАЛЬСКАЯ НУНЦЫЯТУРА ВА УКРАІНЕ
Кіеў, 27 лістапада 2017 г.
Паважаная і дарагая пані Ядвіга,
у той час, калі распачынаецца шлях Адвэнту, які прывядзе нас да Бэтлеемскай пячоры, я хачу перадаць Вам адсюль, з украінскай зямлі, мае віншаванні і прывітанне.
Я ўпэўнены, што Пан Бог і надалей будзе благаслаўляць Вас сваёй бясконцай любоўю.
Хачу, каб Вы ведалі, што я захоўваю ў маім сэрцы Вашую асобу, а таксама ўсё яшчэ памятаю ўзрушаныя вочы Святога Айца Францішка, калі я перадаў яму Вашае прывітанне і Вашу фатаграфію.
Ніколі не пераставайце маліцца за мяне і аб добрым выкананні задання, якое мне даручыў Бог.
Няхай нябесны Айцец благаславіць Вас, а Найсвяцейшая Панна ахіне Вас сваім матчыным плашчом.
+ Клаўдыё Гуджэроцці
Апостальскі Нунцый ва Украіне