Адмін
Рэдакцыя сайта
“Андрэйкі” для дзяцей і моладзі адбыліся ў нашай парафіі
30 лістапада Касцёл успамінае святога Андрэя, апостала. Зазвычай гэты ўспамін прыпадае на апошнія дні перад распачаццем ціхага і сціплага перыяду Адвэнта. Згодна з традыцыяй гэта час забавы, які называецца “Андрэйкамі”.
І нядзеля Адвэнту ў нашай парафіі
У нядзелю 3 снежня распачаўся новы перыяд літургічнага году – Адвэнт, час радаснага чакання Езуса Хрыста. Гэты перыяд падзяляецца на дзве часткі: падчас першай мы разважаем і рыхтуемся да другога прыйсця Езуса Хрыста, другая частка – гэта час непасрэднай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння.
Парафіяльны хор “Angeli” адзначыў успамін Св. Цэцыліі
Супольнасць нашага парафіяльнага хору была утворана ў 2003 годзе. Праз год хор афіцыйна абраў назву “Angeli”, каб на ўзор анёлаў праслаўляць Бога і служыць парафіяльнай супольнасці.
Працэсія Божага Цела ў Вілейцы: фотарэпартаж
Сустрэча для дзяцей і моладзі Ільянскай парафіі
6 чэрвеня ўвечары адбылася ўжо традыцыйная сустрэча на пачатак летняга адпачынку для дзяцей і моладзі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Іллі.
Таленты нашых дзяцей на “Майстэрні маленькіх цудаў”
Падчас рэкалекцый для дзяўчат, якія адбываліся ў нашай парафіі на пачатак летніх канікул, удзельнікі займаліся творчасцю і развівалі свае таленты.
“Супольнасць”: Трэці дзень рэкалекцый для дзяўчат
Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога дзяўчаты Вілейкі і Вілейскага дэканату разам разважалі над таямніцамі жыцця Марыі, Якая з’яўляецца прыкладам чыстасці, адкрытасці і святасці для кожнай дзяўчыны і жанчыны.
“Працавітасць і цярплівасць”: Другі дзень рэкалекцый для дзяўчат
У суботу 3 чэрвеня дзяўчаты пры парафіі разважалі пра працавітасць як неад’емную рысу характару кожнай дзяўчыны.
Рэкалекцыі для дзяўчат на пачатак летніх канікул
Фотарэпартаж з урачыстасці Першай Святой Камуніі ў нашай парафіі
У апошнюю нядзелю мая 27 дзяцей з нашай парафіі першы раз у сваім жыцці прынялі Езуса Хрыста ў Святой Камуніі.
Актуальнасці
-
Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы (31 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і сераду ў 9.00, у аўторак у 18.00, у чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязкова азначае, што мы маем абавязак удзелу ў Святой Імшы і абавязак устрымання ад неабавязковай працы. У першую пятніцу месяца… -
Спасланне Духа Святога (24 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны, Марыі Маці Касцёла, у другі дзень урачыстасці Спаслання Духа Святога ў 12.00 і 18.00, у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у 10.00, 12.00… -
7 Велікодны тыдзень (17 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша:у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, Нядзелю Спаслання Духа Святога, у 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі для групы дзяцей нашай парафіі. Месяц май… -
6 Велікодны тыдзень (10 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У чацвер, урачыстасць абавязковая, Унебаўшэсце Пана. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. У суботу Святая Імша… - 5 Велікодны тыдзень (3 мая 2026 г.)
- 4 Велікодны тыдзень (26 красавіка 2026 г.)
- 3 Велікодны тыдзень (19 красавіка 2026 г.)
- 2 Велікодны тыдзень (12 красавіка 2026 г.)
-
Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (5 красавіка 2026 г.)
Святая Імша ў панядзелак у актаве Пасхі будзе ў 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 Імша за памерлых. Другая нядзеля Вялікадня з’яўляецца Нядзеляй Божай Міласэрнасці. Расклад Святых Імшаў: 10.00, 12.00 і 18.00. Да гэтай урачыстасці падрыхтуемся праз Навэнну да Божай…




