background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 05 Декабрь 2017 07:32

Чытанне духоўнай літаратуры: Соль самаўтаймавання

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

На перыяд Адвэнту аднаўляем рубрыку “Чытанне духоўнай літаратуры”. Запрашаем сярод мітусні працоўнага дня затрымацца на некалькі хвілінак, каб разам пачытаць духоўную літаратуру і паразважаць над прачытаным.  Абнаўленні будуць падавацца кожны аўторак і чацвер.

 У якасці чытання духоўнай літаратуры прапануем урыўкі з кнігі «Хрыстус праходзіць побач», у якой запісаныя думкі святога Хосэмарыя Эскрывы. Святы Хосэмарыя Эскрыва — аўтар шматлікіх духоўных твораў, заснавальнік“Opus Dei” (Справа Божая), мэта якогадапамагаць вернікам знайсці святасць у штодзённым жыцці: у працы, сям’і, паўсядзённых занятках, прафесійнай.  


“Соль самаўтаймавання” – гэта фрагмент з гаміліі, якую прамовіў святы Хосэмарыя Эскрыва на пачатак Адвэнту.

Звычайнаму хрысціяніну – які не жыве ў манастве і не пакінуў свет, месца сваёй сустрэчы з Хрыстом, - для таго, каб асвяціць сваё жыццё, не патрэбны хабіт або іншыя знакі адрознення. Тое, што вылучае яго, схаванае ўнутры; гэта няспыннае прабыванне ў Божай прысутнасці і дух самаўтаймавання. А насамрэч, толькі адно, бо самаўтаймаванне – гэта нішто іншае як малітва пачуццяў.

Хрысціянскае пакліканне – гэта пакліканне да ахвяры, да пакаяння, да кампенсацыі віны. Мы павінны кампенсаваць за свае грахі – як часта мы адварочвалі твар, каб не бачыць Бога! – і за грахі ўсяго чалавецтва. Мы павінны ісці слядамі Хрыста; заўсёды насіць у нашым целе кананне, самаахвярнасць Хрыста, Яго прыніжэнне на Крыжы, каб у нашым целе аб’явілася жыццё Езуса. Мы павінны ісці шляхам самаахвярнасці і, выракаючыся сябе, мы знойдзем радасць і спакой.

Не будзем пазіраць на свет з сумным выразам твару. Біёграфы святых, самі таго не жадаючы, зрабілі дрэнную паслугу распаўсюджванню вучэння Касцёла, калі ўсякім коштам стараліся паказаць незвычайнасць Божых слугаў ужо ад першага ўздыху немаўляці. Пра некаторых святых распавядаюць, што нават у першыя гады жыцця яны не плакалі і дзеля самаўтаймавання па пятніцах не смакталі малака з грудзей маці. Ты і я нарадзіліся ў плачы, як наказаў Бог; і цягнуліся да грудзей нашых маці, не зважаючы на Вялікі Пост. Цяпер, з Божаю дапамогаю, мы навучыліся бачыць у чарадзе нібыта аднолькавых дзён час сапраўднага пакаяння; і ў гэтыя хвіліны робім пастанову выправіць сваё жыццё. Гэта шлях падрыхтоўкі да таго, каб адкрыцца на дзеянне Божай ласкі і на натхненні Духа Святога ў нашай душы.

Самаўтаймаванне – соль нашага жыцця. І найлепшае самаўтаймаванне – гэта штодзённае, у найменшых дробязях, змаганне з пажадлівасцю цела, пажадлівасцю вачэй і жыццёваю пыхай. Такое самаўтаймаванне не ставіць сабе за мэту ўтаймоўваць іншых людзей, а робіць нас саміх больш далікатнымі, больш спачувальнымі, больш адкрытымі на іншых. У табе няма самаўтаймавання, калі ты крыўдлівы, калі клапоцішся толькі пра сябе, калі няволіш сваіх бліжніх, калі ты не гатовы адмовіцца ад залішніх, а часам і неабходных рэчаў; калі ўпадаеш у роспач, таму што ўсё атрымліваецца не так, як плануеш. Наадварот, ты ўтаймоўваеш сябе тады, калі разумееш, што значыць стаць усім для ўсіх, каб усе былі збаўленыя.

З кнігі  святога Хосэмарыя Эскрывы «Хрыстус праходзіць побач»

Прочитано 609 раз Последнее изменение Вторник, 05 Декабрь 2017 07:37
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Другие материалы в этой категории: « Чытанне духоўнай літаратуры: Сустрэчы з Богам
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии