background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

23 звычайная нядзеля (06 верасня 2025 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У сераду ў 9.00.

Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, будзем святкаваць з 12 па 14 верасня:

Пятніца 12 верасня, дзень ушанавання Крыжа Езуса Хрыста і Яго збавеннай Смерці:

15.00-18.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. З 15.00 да 16.00 адарацыю праводзяць нашыя старэйшыя парафіяне, з 16.00 да 16.30, і з 17.00 да 17.30 адарацыя ў цішыні, з 16.30 да 17.00 – Легіон Марыі і з 17.30 да 18.00 – хор Angeli. У гэтым часе будзе магчымасць Споведзі. 18.00 – Святая Імша

Субота 13 верасня, дзень малітвы за памерлых

10.00 – Святая Імша за памерлых. Ютрань за памерлых. Інтэнцыя Святой Імшы за памерлых родных і памерлых з нашай парафіі.

У нядзелю 14 верасня, урачыстасць Узвышэннем Святога Крыжа

10.00 – Адпустовая Святая Імша. Інтэнцыя Святой Імшы аб здароўе, Божае  благаславенне і падзяка за атрыманыя ласкі мінулага года. Пасля Святой Імшы адбудзецца ўрачыстая працэсія вакол святыні. Да ўдзелу ў працэсіі запрашаем дзяцей і моладзь парафіі.

12.00 і 18.00 – Святая Імша

 

У сераду 10 верасня пасля Святой Імшы на 9.00 адбудзецца ўборка касцёльный тэрыторыі перад фэстам нашай парафіі. На дапамогу шчыра запрашаем мужчын і жанчын.

Заняткі па рэлігіі распачнуцца 4 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзена за тыдзень да пачатку катэхізацыі. Просім сёння ўзяць з сабою анкету ўдзельніка, запоўніць яе і пераказаць у сакрыстыю.

Рэпетыцыя хора для дзяцей пасля Святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, для моладзі і дарослых пасля Святой Імшы на 18.00.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

 

 

Прочитано 171 раз