Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй з 1 па 8 лістапада будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі для запісу. Пасля запоўненыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.
Заняткі па рэлігіі адбудуцца пасля Пілігрымкі ў Рым і восенскіх канікул 15 лістапада.
Запрашаем хлопцаў з 7-8 год і старэйшых на падрыхтоўку да службы каля алтара ў якасці міністрантаў. У навучальным годзе жадаючыя будуць кандыдатамі ў міністранты і будуць служыць у белай ленце. Міністрантамі стануць у маі і атрымаюць комжы. Зацікаўленых чакаем у сакрыстыі.
ПІЛІГРЫМЫ НАДЗЕІ вырушаюць у Рым, 16 кастрычніка, пасля Святой Імшы на 15.00. Інтэнцыі можна прынесці ў сакрыстыю.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за ахвяраванні на агароджу, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Расклад наведвання могілак
(набажэнства за памерлых і асвячэнне магіл)
Нядзеля, 2 лістапада
13.30 – Вілейка (вул. Першамайская)
Панядзелак, 3 лістапада
11.00 – Вязынь
12.00 – Вілейка (Гарадзішча)
12.30 – Снежкава
13.00 – Багданава
13.45 – Касута
14.30 - Асіпавічы
Пятніца, 7 лістапада
11.00 – Порса
12.30 – Золькі (Муляры)
13.30 – Ролічы
14.00 – Лыцавічы
15.00 – Любань
Субота, 8 лістапада
12.00 – Вілейка “Лясныя” (камунальныя могілкі)
14.00 - Вілейка (Волкаўшчына)
15.00 – Куранец