Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак і аўторак ў 10.00.
У Папяльцовую сераду распачынаем Вялікі Пост, які з’яўляецца падрыхтоўкай да святкавання Вялікадня.
У папяльцовую сераду набажэнствы адбудуцца: у 11.00 - Крыжовы Шлях, у 12.00 - Святая Імша, у 17.30 - Песні Жальбы, у 18.00 - Святая Імша. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад пасыпанне галоў попелам, як знак пакаяння і гатоўнасці змяніць сваё жыццё. Таксама ў гэты дзень нас абавязвае сціслы пост. Сціслы пост азначае, што на працягу дня можна паесці посную ежу раз да сыта і два разы лёгка.
Прыпамінаем, што ў часе Вялікага посту належыць як мага больш часу прысвяціць для малітвы і роздуму над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Трэба зрабіць канкрэтныя пастановы і пасля іх рэалізаваць. Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах. Кожную пятніцу нас абавязвае ўстрыманне ад ужывання мясных страваў. Таксама перад Святой Імшой кожны дзень будуць правадзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі.
Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.
У чацвер Святая Імша ў 8.30 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, а вечарам у 18.45 – Святая Імша і ў 19.30 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (складковая за памерлых).
У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.
Вялікапосныя рэкалекцыі адбудуцца з 22 па 24 сакавіка.
Заняткі па рэлігіі адбудуцца ў суботу, згодна з раскладам.
На могілках па вул. 1 Мая знаходзіцца магіла святара кс. Валер’яна Голяка, які загінуў у вілейскай турме 13 мая 1948 г. У той складаны і непросты час для касцёла католікі Вілейкі пахавалі цела святара і ўстанавілі помнік. 13 мая 2018 года прыпадае 70-я гадавіна мучаніцкай смерці кс. Валер’яна Голіка. Ёсць задума ўрачыста адзначыць гэтую гадавіну з удзелам біскупа і дэлегацыі вернікаў з Ашмян, дзе і служыў гэты святар. Таксама плануецца замяніць помнік на магіле, бо той, першапачатковы, ужо маральна састарэў. Кошт новага помніка з упарадкаваннем тэрыторыі складае каля 4000 руб. У наступную нядзелю пры ўваходзе ў касцёл прадстаўнікі парафіі будуць збіраць ахвяраванні на гэты помнік. Далей збор ахвяраванняў будзе адбывацца раз у месяц, пакуль не будзе сабраная патрэбная сума. Дзякую за зразуменне і пасільную дапамогу.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.