background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

5 звычайная нядзеля (4 лютага 2018 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

У панядзелак, 5 лютага, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба, солі і вады, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.

Святая Імша ў аўторак, сераду, чацвер, пятніцу і суботу ў 10.00.

У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00. 11 лютага, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, і гэты дзень адзначаецца як Сусветны Дзень хворых. Святая Імша на 12.00  будзе цэлебравацца аб Божае благаславенне і дар здароўя. Перад Імшою карткі з інтэнцыямі належыць прынесці ў сакрыстыю. Падчас Святой Імшы на 12.00 будзе ўдзелены Сакрамэнт Намашчэння хворых. Гэты Сакрамэнт можа прыняць кожны, хто патрабуе здароўе душы альбо цела, і будзе адпаведна падрыхтаваны. Перад прыняццем гэтага Сакрамэнта належыць скарыстасць са Споведзі. Споведзь не абавязкова адкаладваць на апошні дзень, але можна скарыстаць раней, найважнейшае, каб на момант прыняцця Сакрамэнту Намашчэння быць у стане Асвячальнай ласкі, гэта азначае без граху.

Пастараемся давезці да касцёла на гэтую Імшу хворых і састарэлых з нашых сем’яў.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца ў суботу, згодна з раскладам.

У нашым касцёле можна набыць ГРАМНІЧНЫЯ СВЕЧКІ.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Прочитано 436 раз