background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

1 нядзеля Вялікага Посту (18 лютага 2018 г.)

Оцените материал
(1 Голосовать)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: У панядзелак, чацвер і суботу ў 10.00, у аўторак і сераду ў 10.00 і 18.00. У пятніцу ў 10.00 і 18.45. У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.

Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення. Крыжовы Шлях – у 19.30.

Прыпамінаем, што ў часе Вялікага посту належыць як мага больш часу прысвяціць для малітвы і роздуму над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Трэба зрабіць канкрэтныя пастановы і пасля іх рэалізаваць. Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах. Кожную пятніцу нас абавязвае ўстрыманне ад ужывання мясных страваў. Таксама перад Святой Імшой кожны дзень будуць правадзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі.

Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.

Вялікапосныя рэкалекцыі адбудуцца з 22 па 24 сакавіка.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца ў суботу, згодна з раскладам.

На могілках па вул. 1 Мая знаходзіцца магіла святара кс. Валер’яна Голяка, які загінуў у вілейскай турме 13 мая 1948 г. У той складаны і непросты час для касцёла католікі Вілейкі пахавалі цела святара і ўстанавілі помнік. 13 мая 2018 года прыпадае 70-я гадавіна мучаніцкай смерці кс. Валер’яна Голіка. Ёсць задума ўрачыста адзначыць гэтую гадавіну з удзелам біскупа і дэлегацыі вернікаў з Ашмян, дзе і служыў гэты святар. Таксама плануецца замяніць помнік на магіле, бо той, першапачатковы, ужо маральна састарэў. Кошт новага помніка з упарадкаваннем тэрыторыі складае каля 4000 руб. Сёння пры ўваходзе ў касцёл прадстаўнікі парафіі збіраюць ахвяраванні на гэты помнік. Далей збор ахвяраванняў будзе адбывацца раз у месяц, пакуль не будзе сабраная патрэбная сума. Дзякую за зразуменне і пасільную дапамогу.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Прочитано 426 раз