Ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2018 года: 23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, 00.00 - урачыстае благаславенне, 00.05 – Святая Імша.
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Панядзелак, урачыстасць абавязковая Найсвяцейшай Панны Марыі Багародзіцы, у 12.00 і 18.00; аўторак, серада, чацвер і пятніца ў 10.00.
У суботу – урачыстасць абавязковая Аб’яўлення Пана, альбо традыцыйная назва Трох Каралёў. Святая Імша ў 10.00, складковая за памерлых, 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення крэйды, золата, кадзіла і вады. Крэйдай пазначым дзверы нашым дамоў і кватэр. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны выконваць працу, якую можам перанесці на іншы дзень.
У наступную нядзелю адзначым свята Хросту Пана. Падчас кожнай Святой Імшы асвячэнне вады і акрапленне на ўспамін прынятага намі Хросту. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Для асвячэння ваду прыносім з сабою.
Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў, так называная каляда. У гэтым годзе яна распачнецца з 8 студзеня. Душпастырская візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне.
Урокі рэлігіі распачнуцца пасля калядных канікул з 13 студзеня.
У кіосках можна набыць рэлігійны каляндар на 2018 г
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.



