Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак і чацвер у 10.00. У сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00. У суботу (складковая за памерлых) у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні: У пятніцу свята св. Андрэя, Апостала.
У наступную нядзелю распачнём Адвэнт, перыяд, які падрыхтуе нас да Божага Нараджэння. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00. Дзяцей чакаем на Святую Імшу ў 10.00. Разам распачнём вандроўку – падрыхтоўку да Божага Нараджэння. Што гэта азначае, будзе больш дакладна растлумачана ў наступную нядзелю і на занятках па рэлігіі.
У наступную нядзелю, падчас Святой Імшы на 10.00, будзе ўрачыста асвечаны адвэнтавы вянок і аплаткі на вігілійны стол. З наступнай нядзелі можна будзе набываць аплаткі, шматлікія святочныя рэчы і календар на 2019 год.
Заняткі па рэлігіі адбудуцца для дзяцей і моладзі ў суботу згодна з раскладам, а для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 18.00.
У наступную нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00 адбудзецца сустрэча для бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца да 1 Святой Камуніі першы і другі год навучання.
З 15 на 16 снежня ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Чуванне пройдзе на тэму «Божае Нараджэнне ў XXI стагоддзі». Выезд 15 снежня ў 19.30 і вяртанне раніцай 16 снежня. Кошт 5 руб. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.
У парафіяльных кіосках можна набываць календары на 2019 год, часопіс AVE MARIA і новую кнігу - малітоўнік, якая навучае па-хрысціянску і з малітвай перажываць жалобу.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.