Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.30, у суботу (складковая за памерлых) у 10.00. У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца паводле раскладу. Катэхеза для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 18.00, а для дарослых перад прыняцем сакрамэнту Бежмавання ў пятніцу пасля Святой Імшы на 18.00.
Рэпетыцыя хора для дзяцей адразу пасля святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, а для дарослых і моладзі пасля Святой Імшы на 18.00.
Учора на сайце Catholic.by з’явілася інфармацыя пра смерць маці кс. Юрыя Быкава, пробашча з Радашковіч. Пахаванне адбудзецца ў аўторак на могілках у Асіпавічах. У 12.00 будзе прывезена яе цела ў наш касцёл і адбудзецца Святая Імша, якую ўзначаліць бп. Юрый Касабуцкі ў канцэлебры са святарамі Архідыяцэзіі.
З 15 на 16 снежня ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Чуванне пройдзе на тэму «Божае Нараджэнне ў XXI стагоддзі». Выезд 15 снежня ў 18.30 і вяртанне раніцай 16 снежня. Кошт 5 руб. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.
Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы хворых і састарэлых належыць запісаць у сакрыстыі.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 21 і 22 снежня, пятніца і субота на 3 тыдні адвэнту. Ужо зараз запрашаем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, ліхтарыкі і свечкі на Рараты. Маем календары на новы 2019 год на беларускай і польскай мовах. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.
Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.