background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы (26 мая 2024 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана нашага Езуса Хрыста, у 12.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00.

У наступную нядзелю у 10.00 Святая Імша і працэсія Божага Цела. Гэта працэсія з’яўляецца публічнай малітвай аб благаславенне нашага горада, месцаў нашага пражывання, працы, вучобы і адпачынку. Запрашаем прыняць удзел у працэсіі ўсю парафію. Пасля завяршэння працэсіі, прыблізна каля 12.15, і ў 18.00 – Святая Імша.

Маёвае набажэнства на гэтым тыдні раніцай пасля Святой Імшы , а вечарам у 17.30.

Тыдзень пасля Першай Святой Камуніі называецца Белым Тыднем. Дзеці кожны дзень будуць прыходзіць на Святую Імшу ў 18.00, каб прымаць Хрыстовае Цела ў Камуніі. Белы Тыдзень завершыцца ў наступную нядзелю на Святой Імшы ў 10.00.

1 чэрвеня, у першую суботу месяца і сусветны Дзень Дзіцяці, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе збяруцца дзеці, якія сёлета ўпершыню прымаюць Першую Святую Камунію, а таксама усе жадаючыя дзеці з бацькамі. Першакамунійныя дзеці з нашай парафіі едуць арганізавана на аўтамабілях сваіх бацькоў. Бацькі іншых дзецей, калі ёсць такая магчымасць, могуць таксама паехаць самастойна. Просьба, у каго няма магчымасці дабрацца самастойна, запісацца ў сакрыстыі і мы дапаможам даехаць у Будслаў. Сустракаемся ў Будславе каля ўваходу ў касцёл у 10.30.

Інтранізацыя прысвячэння Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса будзе праведзена ва ўсіх парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 7 чэрвеня 2024 года ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нашай парафіі падчас душпастырскай візітацыі адбылася інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў сем’ях. Гэта азначае, што кожная сям’я атрымала абраз і разам са святаром прысвяціла сябе і свой дом Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста.

7 чэрвеня ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў 12.00 і ў 18.00 адбудзецца ўрачыстае прысвячэнне нашай парафіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Запрашаем прыняць удзел у гэтай гістарычнай падзеі. Пастараемся падрыхтавацца да гэтага дня праз асабістую малітву і сакрамэнт споведзі.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

 

Прочитано 188 раз