background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

24 звычайная нядзеля (13 верасня 2020 г.)

Оцените материал
(1 Голосовать)

ПАНЯДЗЕЛАК, 14 верасня, УРАЧЫСТАСЦЬ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА.

11.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя, магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі.

12.00 — cвятая Імша.

17.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя, магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі.

18.00 — АДПУСТОВАЯ СВЯТАЯ ІМША.

Святая Імша на гэтым тыдні: У аўторак у 9.00. У сераду і чацвер Імшы не будзе. У пятніцу ў 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Сустрэча з бацькамі тых дзяцей, якія не прыступілі да Першай Святой Камуніі па прычыне пандэміі ў мінулым годзе, адбудзецца 27 верасня пасля Святой Імшы на 10.00.

Заняткі па рэлігіі распачнуцца з 3 кастрычніка.

Завяршылася дзеянне дыспенсы ад нядзельнай Святой Імшы. Такім чынам, кожны вернік абавязаны асабіста ўдзельнічаць у святой Імшы ў касцёле ва ўсе нядзелі года і ў прадпісаныя ўрачыстасці. Каб належным чынам выканаць гэты касцёльны наказ, неабходна быць на святой Імшы ў сам святочны дзень. Невыкананне гэтага наказу без важнай прычыны з’яўляецца цяжкім грахом.

З 9 па 11 кастрычніка (пятніца, субота і нядзеля) адбудуцца рэкалекцыі для жадаючых з нашай парафіі ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі, недалёка Гродна. Рэкалекцыі правядзе кусташ санктуарыя кс. Чэслаў Паўлюкевіч. Арганізоўваем не экскурсію, а менавіта духоўныя практыкаванні для паглыблення веры і духоўнасці. Колькасць удзельнікаў не можа правышаць 42 асобы. Пражываць будзем у камфортным рэкалекцыйным доме (17 двухасабовых і тры трохасабовыя пакоі). Пры запісі адразу зазначаем, з кім жадаем пражываць. Будзе арганізаванае харчаванне (два снеданні, два абеды і дзве вячэры). Праезд заказным аўтобусам. Выезд у пятніцу ў 13.00, вяртаемся ў нядзелю вечарам. Кошт 170 руб. Засталося 6 месцаў.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

Прочитано 207 раз