background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

3 звычайная нядзеля (26 студзеня 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ад панядзелка да суботы ў 10.00.

У наступную нядзелю, 2 лютага, свята ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць, той дзень калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Просьба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу касцёла. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому.

У паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя сем’яў нашай парафіі. Візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне. Таксама просьба ўнесці папраўкі ў нумары тэлефонаў, калі ў гэтым годзе былі змененыя.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу. Катэхеза для дарослых у сераду ў 18.00.

У пятніцу, пасля Святой Імшы на 10.00, адбудзецца разборка калядных дэкарацый у нашым касцёле. Просьба, хто зможа, дапамагчы ў гэтых працах. Патрэбныя і мужчынскія рукі, і жаночыя.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.


Душпастырская візітацыя  27.01-1.02.20

Панядзелак     з 12.00 альбо 17.00

Вул. Георгіеўская

Вул. Гарадзішчанская

Аўторак          з 12.00 альбо 17.00

Вілейская, Куранецкая, Гістарычная, Крывіцкая, зав. Крывіцкі, Цветочная, Хвойная, Звёздная

Вёскі: Карвелі, Снежкава, Бутрымава

        Серада

Вёска Чыжэвічы ў 11.30

Абадоўцы ў 12.00

Шклозавод у 13.30

Ізбіно ў 16.00

Макаўе ў 18.00

         Чацвер

Муляры з 12.00

Лыцавічы з 13.00

 

Куранец з 16.00

          Пятніца

 

Вязынь з 12.00

 

Любань з 16.00

        Субота

з 13.00

Забар’е, Каўшэвічы, Ілля

 

З 18.00 – Вілейка(прапушчаныя адрасы)

 


Прочитано 117 раз