.
Рэкалекцыі згодна з колькасцю дзён былі падзелены на своеасаблівыя тэмы: “Дабрата”, “Справядлівасць”, “Любоў і міласэрнасць”, яікя сталі галоўнымі кірункамі для глыбейшага пазнання Бога.
Духоўнымі кіраўнікамі сталі ксёндз Аляксандр, які прамаўляў казанні і быў падтрымкай на працягу дня, і ксёндз Юзаф, які праводзіў канферэнцыю на тэму “Дабрата”. Разам з дзецьмі былі настаўніцы па рэлігіі Анна і Кацярына, якія таксама праводзілі канферэнцыі у другі і трэці дзень.
Кожны дзень рэкалекцый пачынаўся і завяршаўся супольнаю малітваю. На працягу гэтых цудоўных дзён дзяўчаты рабілі падзелкі сваімі рукамі, пасля падводзіліся вынікі пераможцаў. Праводзіліся таксама спартыўныя спаборніцтвы, якія сталі добрай забавай для дзяцей. Як выявілася, разважанне канферэнцыі на тэму “Справядлівасць” аказалася лягчэй за рэальнасць, бо цяжка згаджацца з вынікамі спартландыі, калі цябе нехта апераджае. Але, нягледзячы на паражэнні, дзеці вучыліся радавацца перамозе бліжняга.
Вельмі смачна рыхтавала ежу для дзяцей Бардонава Ядвіга, дзякуючы якой некаторыя палюбілі прадукты харчавання, якія дагэтуль не елі.
Супольныя малітвы і час, праведзены разам, стаў часам “раманту” душаў, а таксама духоўным падмацаваннем на час адпачынку і далейшага жыцця разам з Богам.
Кезік Вікторыя
http://vilejka-kasciol.by/index.php/katekheza/artykuly/item/773-rekalektsyi-dlya-dzya'chat-nashay-parafii#sigProGalleria555f8f7585