background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Суббота, 05 Декабрь 2020 19:43

2 нядзеля Адвэнту (6 снежня 2020 г.)

У часе Адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Найчасцей гэтыя Святыя  Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 7.00. Па прычыне складанай эпідэміалагічнай сітуацыі адбудуцца змены ў занятках па рэлігіі і Святой Імшы Раратняй з удзелам дзяцей. Дзяцей і моладзь чакаем па нядзелях у касцёле ў 17.00. Спачатку адбудзецца катэхеза (урок рэлігіі), а пасля Святая Імша Раратняя ў 18.00. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам з адвэнтовымі ліхтарыкамі. Таму заахвочваем кожнага, як дзяцей, моладзь, так і дарослых, падрыхтаваць ліхтарык для раратніх Імшаў. Трэба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу, альбо найлепш для дзяцей зрабіць электрычны. Добра выкарыстоўваць знічы, бо гэта бяспечна і лягчэй занесці адвэнтавае святло ў свой дом.

Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 7.00, у суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.

На гэтым тыдні ў аўторак адзначым урачыстасць абавязковую Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Святая Імша адбудзецца ў 7.00 – Раратняя, а таксама ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязковая азначае, што гэта дзень святы і нам належыць прыняць удзел у Святой Імшы і ўстрымацца ад неабавязковай працы.

Па прычыне складанай эпідэміалагічнай сітуацыі рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння не плануюцца. Але кожны з нас павінен перад святам прыступіць да споведзі. Заахвочваем паспавядацца на працягу Адвэнту, не адкладваючы на апошнія дні. Заўсёды святары пачынаюць спавядаюць за 30 хвілін перад Святой Імшой.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, знічы, свечкі на Рараты. Маем календары на новы 2021 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.

Новы часопіс ДЫЯЛОГ

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Перыяд Адвэнту з’яўляецца падрыхтоўкай да святаў Божага Нараджэння. Каб годна сустрэць Езуса Хрыста ў таямніцы Яго Нараджэння, трэба належна падрыхтаваць уласныя сэрцы, ачысціць і ўпарадкаваць сумленне, аднавіць веру і ажывіць прагненне з’яднання з Панам Богам.

У часе адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую  Панну Марыю, званыя Раратнімі. Найчасцей гэтыя Святыя  Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 7.00. Па прычыне складанай эпідэміалагічнай сітуацыі адбудуцца змены ў занятках па рэлігіі і Святой Імшы Раратняй з удзелам дзяцей. Дзяцей і моладзь чакаем па нядзелях у касцёле ў 17.00. Спачатку адбудзецца катэхеза (урок рэлігіі), а пасля Святая Імша Раратняя ў 18.00. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам з адвэнтовымі ліхтарыкамі. Таму заахвочваем кожнага, як дзяцей, моладзь, так і дарослых, падрыхтаваць ліхтарык для раратніх Імшаў. Трэба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу, альбо найлепш для дзяцей зрабіць электрычны. Добра выкарыстоўваць знічы, бо гэта бяспечна і лягчэй занесці адвэнтавае святло ў свой дом.

Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 7.00, у суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Па прычыне складанай эпідэміалагічнай сітуацыі рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння не плануюцца. Але кожны з нас павінен перад святам прыступіць да споведзі. Заахвочваем паспавядацца на працягу адвэнту, не адкладваючы на апошнія дні. Заўсёды святары пачынаюць спавядаюць за 30 хвілін перад Святой Імшой.

З сёняшняя дня ў парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, знічы, свечкі на Рараты. Маем календары на новы 2021 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу у 10.00, за памерлых. Ад панядзелка да суботы за 30 хвілін перад Святой Імшою будуць адбывацца выпамінкі. Яшчэ раз вычатаем імёны нашых памерлых, якія былі пададзеныя на ўрачыстасць Усіх Святых.

У наступную нядзелю распачнём Адвэнт, перыяд, які падрыхтуе нас да Божага Нараджэння. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Па прычыне складанай эпідэміалагічнай сітуацыі адбудуцца змены ў занятках па рэлігіі і Святой Імшы Раратняй з удзелам дзяцей. Дзяцей і моладзь чакаем у наступную нядзелю ў касцёле ў 17.00. Спачатку адбудзецца катэхеза (урок рэлігіі), а пасля першая Святая Імша Раратняя ў 18.00. На Святую Імшу Раратнюю прыходзім з электрычнымі ліхтаракамі.

У наступную нядзелю будзе ўрачыста асвечаны адвэнтавы вянок і аплаткі на вігілійны стол. З наступнай нядзелі можна будзе набываць аплаткі, святочныя рэчы і календар на 2021 год.

У парафіяльных кіосках можна набыць календары на 2021 год, новы часопіс AVE MARIA, Дыялог і Наша Вера.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Воскресенье, 15 Ноябрь 2020 18:00

33 звычайная нядзеля (15 лістапада 2020 г.)

На гэтым тыдні ад панядзелка да пятніцы Святой Імшы ў нашым касцёле НЕ будзе. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Наступная нядзеля ўжо апошняя перад пачаткам новага літургічнага года і новага перыяда Адвэнта. Наступная нядзеля мае назву: Нядзеля Езуса Хрыста Валадара Сусвету. Традыцыйна ў Нядзелю Хрыста Валадара ва ўсіх касцёлах Беларусі збіраюцца ахвяраванні на ўтрыманне Духоўных Семінарый. Далучымся і мы да справы ўтрымання духоных навучальных устаноў.

У нядзелю 22 лістапада ўспамінаем св. Цэцылію – апякунку касцёльнай музыкі і аграністаў, таму падчас Святой Імшы ў 10.00 будзем асабліва маліцца за хор „ANGELI”, а таксама за арганістаў і ўсіх тых, хто сваім голасам упрыгожвае літургію і праслаўляе Пана Бога.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Воскресенье, 08 Ноябрь 2020 19:03

32 звычайная нядзеля (8 лістапада 2020 г.)

На гэтым тыдні ад панядзелка да пятніцы Святой Імшы ў нашым касцёле НЕ будзе.

У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00.

У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Інтэнцыя для брацтва Жывога Ружанца на месяц лістапад – Аб здароўі духоўным і фізічным для нашых парафіянаў, аб Божым благаслаўленні для медыцынскіх работнікаў.

Наступныя заняткі па рэлігіі адбудуцца толькі 28 лістапада.

Заўтра, 2 лістапада, адзначым успамін памерлых верных. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы выпамінкі з Ружанцам і Нешпарамі за памерлых у 9.00 і 18.00. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Наступныя заняткі па рэлігіі адбудуцца толькі 28 лістапада.

Наведванне могілак адбудзецца:  сёння ў 13.30 па вул. 1 Мая  і ў наступную суботу ў 12.00 “Лясныя”.  Пра наведванне іншых могілак будзе аб’яўлена пазней.

Понедельник, 26 Октябрь 2020 10:36

30 звычайная нядзеля (25 кастрычніка 2020 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю адзначым урачыстасць УСІХ СВЯТЫХ. Святая Імша ў 10.00 (за жывых, аб здароўе, аб дар святасці), 12.00 (за памерлых) і 18.00.(за памерлых). У 13.30 – набажэнства з асвячэннем на могілках па вул. 1 Мая. У 17.30 – нешпары за памерлых.

Заняткі па рэлігіі ў суботу. Расклад катэхез вывешаны на дошцы аб’яваў.

Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі на якіх пішам імёны памерлых. Пасля гэтыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёла, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00. Таксама з 19 да 28 кастрычніка разам з Ружанцовым набажэнствам будзе адбывацца Навэнна да святога Юды Тадэвуша — заступніка ў складаных справах і апекуна арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча — у інтэнцыі хутчэйшага вяртання арцыпастыра на Радзіму.

Заняткі па рэлігіі ў суботу. Расклад катэхез вывешаны на дошцы аб’яваў.                                                                                                                    У сувязі эпідэміі каранавірусу Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска – Магілёўскі заклікае быць больш уважлівымі і захоўваць асноўныя правілы гігіены: насіць ахоўныя маскі, выкарыстоўваць дэзінфікцыйныя сродкі і памятаць пра сацыяльную дыстанцыю. Калі хто захварэе, альбо з’явяцца сімптомы хваробы, можа скарыстаць з дыспенсы і прыняць удзел у Святой Імшы праз інтэрнет (онлайн).

Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёла, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

Понедельник, 12 Октябрь 2020 20:54

28 звычайная нядзеля (11 кастрычніка 2020 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.

Заняткі па рэлігіі ў суботу. Расклад катэхез вывешаны на дошцы аб’яваў.                                                                                                                   Служба ДАІ (ГАИ) звяртаецца з просьбай аб дысцыпліне на дарозе. Памятаць пра флікеры, асцярожнасць пры пераходзе дарог. Вадзіцелі павінны быць асцярожнымі пры пераездзе пешаходных пераходаў, каля школ і садзікаў. Бацькі маюць абавязак навучыць дзяцей бяспечным паводзінам на дарозе і стаць для іх прыкладам.                                         Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёла, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У сераду, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, у 12.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.

Заняткі па рэлігіі ў суботу. Расклад катэхез вывешаны на дошцы аб’яваў.                                  

Выезд на рэкалекцыі ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі ў пятніцу ў 13.00, вяртаемся ў нядзелю вечарам. Засталося некалькі месцаў, таму можна яшчэ далучыцца. Просьба да канца сёняшняга дня зрабіць канчатковы разлік за паездку.

Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей і школьнай моладзі, а пасля пасля Святой Імшы на 18.00 – рэпетыцыя хора дарослых і студэнцкай моладзі.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Страница 1 из 69