Аб'явы (434)
29 звычайная нядзеля (20 кастрычніка 2019 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу 10.00, як складковая за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах. З раскладам катэхез можна пазнаёміцца на дошцы аб’яваў.
У сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца катэхеза для дарослых.
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.
Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі на якіх належыць напісаць імёны памерлых. Пасля гэтыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.
Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваны нашыя блізкія родныя. Пастараемся навесці парадак і на магілах палеглых жаўнераў на могілках па вул. 1 мая.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
28 звычайная нядзеля (13 кастрычніка 2019 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу 10.00, як складковая за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні: У аўторак – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла. У чацвер – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка. У пятніцу – свята св. Лукі, Евангеліста
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах. З раскладам катэхез можна пазнаёміцца на дошцы аб’яваў.
У сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца катэхеза для дарослых. У суботу ў 18.00 – сустрэча старэйшай школьнай, студэнскай і працуючай моладзі.
Запрашаем хлопцаў ад 7 год да службы пры алтары ў якасці кандыдатаў у міністранты. Яны стануць міністрантамі пасля адпаведнай падрыхтоўкі на заканчэнне навучальнага года.
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
Расклад катэхез 2019-2020 г.
Расклад катэхез 2019-2020 г.
Серада
19.00 – катэхеза для дарослых
Субота
9.00 альбо 14.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі (першы год навучання, з 8 год)
10.00 альбо ў 15.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі (другі год навучання)
10.00 альбо 16.00 - Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (1 год)
11.00 альбо 17.00– Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (2, 3, 4 год)
11.00– Катэхеза для самых маленькіх (з 4 – 5 год)
11.45 - Катэхеза для маленькіх (з 6 – 7 год)
14.00 – сустрэча з кандыдатамі ў міністранты
15.00 – Падрыхтоўка да Першай Камуніі для падлеткаў (з 13 год, інтэнсіўны курс)
16.30 - Падрыхтоўка да Сужонства (моладзь з 13 год і якая атрымала сакрамэнт Канфірмацыі)
18.00 – Сустрэча старэйшай школьнай і студэнцкай моладзі (кожная трэцяя субота месяца)
Нядзеля
8.00 – Легіон Марыі
10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі.
11.00 - хор для дзяцей
19.00 – хор для школьнай, студэнцкай моладзі і для дарослых



