background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Аб'явы

Аб'явы (429)

7 звычайная нядзеля (24 лютага 2019 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і суботу ў 10.00. Ад аўторка да пятніцы ў 10.00 і 18.00. У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу згодна з раскладам. Катэхеза для дарослых – у сераду пасля Святой Імшы на 10.00, катэхеза для дарослых перад Бежмаваннем – у нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.

На гэтым тыдні выпадае першая пятніца і субота сакавіка.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

6 звычайная нядзеля (17 лютага 2019 г.)

Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00. У пятніцу, у свята Катэдры св. Пятра, Апостала, у 10.00 і 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу згодна з раскладам. Катэхеза для дарослых перад Бежмаваннем – у нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

5 звычайная нядзеля (10 лютага 2019 г.)

У панядзелак, 11 лютага, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, і гэты дзень адзначаецца як Сусветны Дзень хворых. Святая Імша на 12.00 і 18.00 - будзе цэлебравацца аб Божае благаславенне і дар здароўя. Ужо можна пераказваць карткі з інтэнцыямі ў сакрыстыю. Таксама падчас Святой Імшы на 12.00 і 18.00 будзе ўдзелены Сакрамэнт Намашчэння хворых. Гэты Сакрамэнт можа прыняць кожны, хто патрабуе здароўе душы альбо цела, і будзе адпаведна падрыхтаваны. Перад прыняццем гэтага Сакрамэнта належыць скарыстасць са Споведзі.

Святая Імша ў аўторак і пятніцу ў 10.00 і 18.00, а ў сераду, чацвер і суботу ў 10.00.У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу згодна з раскладам. Катэхеза для дарослых – у сераду пасля Святой Імшы на 10.00, катэхеза для дарослых перад Бежмаваннем – у нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.