Аб'явы (429)
26 звычайная нядзеля (30 верасня 2018 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу 10.00, як складковая за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні:
У аўторак, 2 кастрычніка, успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў. Святая Імша ў 18.00 будзе цэлебравацца як складковая аб Божае благаславенне праз заступніцтва Анёлаў Ахоўнікаў. Інтэнцыі з просьбамі трэба пераказаць у сакрыстыю да пачатку Святой Імшы. На гэтую літургію запрашаем дзяцей нашай парафіі: ад немаўлятак да старэйшых. Напрыканцы ім будзе ўдзелена індывідуальнае благаславенне
У чацвер - успамін св. Францішка Асізкага.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі распачнуцца з бліжэйшай суботы 6 кастрычніка. З раскладам катэхез можна пазнаёміцца на дошцы аб’яваў і дзвярах касцёла.
Пасля 6 кастрычніка кожную сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца катэхеза для дарослых. У панядзелак заняткі для кандыдатаў у міністранты ў 10.00 альбо 16.45, у пятніцу заняткі для міністрантаў у 10.00 альбо 16.45.
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.
У наступную нядзелю пасля кожнай Святой Імшы пры выхадзе з касцёла будзем сабіраць ахвяраванні для будовы касцёла ў Любані.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
24 звычайная нядзеля (16 верасня 2018 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні:
У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00.
У аўторак і чацвер у 18.00
У суботу, складковая за памерлых, у 10.00.
У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Заняткі па рэлігіі (катэхеза) распачнуцца 6 кастрычніка. Да гэтага часу належыць запоўніць анкету ўдзельніка катэхізацыі і пераказаць у сакрыстыю, альбо да настаўніц рэлігіі.
Набіраецца група хлопцаў з 8 год для падрыхтоўкі іх да службы пры алтары ў якасці міністрантаў. Запісацца можна ў сакрыстыі.
Інфармацыя для пілігрымаў якія накіроўваюцца ў Літву на спатканне з Папам Францішкам:
Выезд моладзі ў Вільнюс адбудзецца аўтобусам у 00.00 з пятніцы на суботу з Маладзечна, са стаянкі каля аўтавакзала.
Выезд усіх іншых у Каунус адбудзецца ў суботу ў 22.00. Спачатку будзе кароткая малітва-благаслаўленне ў касцёле , вызначэнне месцаў у аўтобусе і пасля выезд.
З вечара аўторка можна ў нашым касцёле забраць пашпарты з візамі.
Прыпамінаем пра цёплае адзенне для праезда ў аўтобусе і чакання ў сектары. Нават можна выкарыстаць невялікія адзеялы. Занты забароненыя, таму належыць мець з сабою дажджавік. Можна ўзяць невялікае складное крэсла альбо карымат.
Уся астатняя інфармацыя падавалася на нашым арганізацыйным спатканні.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
23 звычайная нядзеля (9 верасня 2018 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак у 9.00. У аўторак і сераду не будзе. У чацвер у 18.00 У пятніцу парафіяльная ўрачыстасць УЗВЫШЭННЕ СВЯТОГА КРЫЖА: 12.00 – Святая Імша ВЫСТАВЕННЕ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА 18.00 – Адпустовая Святая Імша і працэсія з удзелам запрошанага духавенства.
У суботу, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай, складковая за памерлых, у 10.00.
У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Заўтра пасля Святой Імшы на 9.00 запрашаем дапамагчы навесці парадак на тэрыторыі касцёла перад фэстам.
Заняткі па рэлігіі (катэхеза) распачнуцца 6 кастрычніка. Да гэтага часу належыць запоўніць анкету ўдзельніка катэхізацыі і пераказаць у сакрыстыю, альбо да настаўніц рэлігіі.
Набіраецца група хлопцаў з 8 год для падрыхтоўкі іх да службы пры алтары ў якасці міністрантаў. Запісацца можна ў сакрыстыі.
Сёння пасля Святой Імшы на 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора перад парафіяльнай урачыстасцю. На рэпетыцыю запрашаем дарослых, школьную і студэнцкую моладзь. Дзяцей запрашаем у парафіяльны дом адразу пасля Святой Імшы на 10.00.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.



